Знайсці
13.09.2016 / 13:493РусŁacБел

Двух незалежных назіральнікаў затрымалі, калі яны спрабавалі зняць факты фальсіфікацый на відэа

Леаніда Кулакова затрымалі на выбарчым участку ўвечары 11 верасня, распавялі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Леанід Кулакоў. Фота: elections2016.spring96.org

Ён знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, яго арыштавалі на трое сутак за хуліганства.

Як адзначаюць у цэнтры «Вясна», затрыманне ўсё ж хутчэй за ўсё звязанае з тым, што Кулакоў быў незалежным назіральнікам ад кампаніі «Права выбару». Пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-й Каліноўскай выбарчай акругі ён здымаў факты фальсіфікацый пратаколу галасавання.

Леанід Кулакоў паспеў паведаміць, што сябра участковай камісіі агучыла шэптам адну лічбу галасавання за Губарэвіча, а ў пратакол была ўнесеная іншая.

Пасля галасавання Кулакоў і яго калега Мая Навумава былі затрыманыя.

Пра лёс назіральніцы Маі Навумавай пакуль нічога не вядома.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера