Знайсці
13.09.2016 / 13:062РусŁacБел

Мінчанку запрасілі прагаласаваць на двух розных участках

Запрашэнне паўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах Тамары Мацкевіч даслалі адразу дзве ўчастковыя камісіі: №680 і №683. І там, і там гатовыя былі прыняць яе голас.

Жанчына напісала скаргу, у якой праз такое грубае парушэнне Выбарчага кодэксу прасіла ануляваць вынікі выбараў на гэтых участках.

«Я не ўваходжу ні ў якую сетку назірання. Але, калі атрымала два запрашэнні, на ўсялякі выпадак папрасіла вылучыць мяне на свой участак ад грамадскай арганізацыі. Каб мне не далі другі бюлетэнь, я б не пайшла глядзець падлік.

Да назірання за падлікам як назіральніцу мяне не падпусцілі. Сказалі адысці на тры метры, бо так патрабуе закон. Я дастала Выбарчы кодэкс і папрасіла паказаць мне пункт, дзе гэта напісана. Тады «камісар» сказаў: «Не мы гэта прыдумалі». Я пыталася, ці можна зірнуць калі не на бюлетэні, то хоць на паперкі з лічбамі, якія пішуць сябры камісіі і перадаюць сакратару. Старшыня камісіі забараніла.

Яшчэ заўважыла стосы бюлетэняў у скрыні з датэрміновым галасаваннем. Іх дакладна паклалі ў скрыню, а не кідалі ў шчыліну. Увесь стос «камісар» паклаў у адну кіпу. Нават ніводнага «сапсаванага» не зрабілі для падліку. Потым усе стосы змяшалі», — напісала Тамара Мацкевіч у фэйсбуку.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930