Знайсці
10.09.2016 / 22:356РусŁacБел

БТ: Інтэрв'ю Шудзейкі брытанскай «Гардыян» — няпраўда!

Інтэрв'ю генеральнага сакратара Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалая Шудзейкі брытанскаму выданню «Гардыян» было няпраўдай. Пра гэта было заяўлена ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Не абышоўся высакародны ўчынак (вынас расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды) і без спекуляцый і правакацый. Адна з інтэрнэт-крыніц паведаміла пра тое, што кіраўнік беларускай місіі на Паралімпійскіх гульнях Мікалай Шудзейка даў інтэрв'ю брытанскай «Гардыян», дзе, нібыта, у размове асудзіў дзеянні Андрэя Фомачкіна і заявіў, што каманда засмучаная і абураная тым, што яе спрабуюць выкарыстаць у палітычных мэтах», — адзначылі ў тэлеэфіры.

«Нам удалося перамовіцца з Мікалаем Шудзейкам па тэлефоне. У размове ён цалкам абверг гэтую інфармацыю і інтэрв'ю газеце «Гардыян» назваў няпраўдай», — заявіла вядучая выпуску навін.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930