Знайсці
10.09.2016 / 21:508РусŁacБел

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе: «Мы абураныя ўчынкам Фомачкіна»

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе ў Рыа Мікалай Шудзейка распавёў, што нашы спартоўцы абураныя учынкам прыстаўленага да дэлегацыі чыноўніка Андрэя Фомачкіна, які выйшаў на цырымонію адкрыцця з расійскім сцягам.

«Каманда мае намер дыстанцыявацца ад Фомачкіна. Мне здаецца, што некаторыя колы ў нашай краіне спрабуюць выкарыстоўваць нашу каманду ў якасці інструмента для дасягнення нейкіх палітычных мэтаў. Мы ўсе вельмі абураныя такімі крокамі. Пахвалы на адрас Фомачкіна з боку расейскага ўрада вельмі нас хвалююць.

Пасля цырымоніі я запатрабаваў ад Фомачкіна тлумачэнняў. Ён сказаў мне, што ён расеец па паходжанні — Фомачкін нарадзіўся і доўгі час жыў у Расіі — і хацеў бы выказаць падтрымку расійскім паралімпійцам, якіх не пусцілі ў Рыа.

Я паняцця не меў, што гэты чалавек збіраецца распачаць такія дзеянні. Я быў узрушаны, убачыўшы ў яго руках расійскі сцяг падчас цырымоніі. Я папрасіў Фомачкіна прыбраць сцяг, ён зрабіў гэта толькі з другога разу.

Фомачкін быў акрэдытаваны ў якасці госця прэзідэнта НПК Беларусі Алега Шэпеля, Фомачкін не быў членам нашай дэлегацыі і вырашыў узяць удзел у цырымоніі адкрыцця ў самы апошні момант.

Усе беларускія спартоўцы і службовыя асобы шкадуюць пра гэты выпадак. Яны не хочуць быць ўцягнутыя ў парушэнне правілаў спаборніцтваў. Усе яны асудзілі дзеянні Фомачкіна. Гэта мая віна, што я не змог прадухіліць гэты інцыдэнт.

Перад цырымоніяй я праінструктаваў ўсіх членаў дэлегацыі, распавёў, што палітычныя сімвалы і лозунгі забароненыя. Усе спартоўцы строга выконвалі гэтыя правілы», — сказаў Шудзейка у інтэрв'ю The Guardian.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930