Знайсці
09.09.2016 / 11:023РусŁacБел

МПК: Фомачкін не меў права ўдзельнічаць у парадзе спартсменаў

Члену беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, удалося добра яго схаваць, бо перад выхадам на стадыён усе каманды праходзяць працэдуру надгляду, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Рыа-дэ-Жанейра 8 верасня прэс-сакратар Міжнароднага паралімпійскага камітэта Крэйг Спэнс.

«Сцяг атрымалася досыць добра схаваць на чалавеку, раз мы яго не ўбачылі», — сказаў прадстаўнік МПК, словы якога прыводзіць Бі-Бі-Сі.

Ён выказаў падзяку СМІ, якія аператыўна размясцілі фота Андрэя Фомачкіна, якi нёс сцяг, у сацыяльнай сетцы «Твітэр» і такім чынам дазволілі яго хутка ідэнтыфікаваць і канфіскаваць сцяг ўжо праз 20 хвілін.

Паводле слоў Спэнса, дэманстрацыя расійскага сцяга была палітычным пратэстам, асабліва пасля заяў старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі Алега Шэпеля, які напярэдадні Гульняў выказаў нязгоду з дыскваліфікацыяй расійскай зборнай.

Фомачкін быў ідэнтыфікаваны як «госць генеральнага сакратара» (па ўсёй бачнасці, маецца на ўвазе генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка), які наогул не меў права ўдзельнічаць у шэсці спартсменаў, адзначае «Індэпэндэнт» са спасылкай на МПК.

Між тым афіцыйны Мінск і Крэмль горача падтрымалі акцыю Фомачкіна і тых, хто за ёй стаяў. Аляксандр Лукашэнка вуснамі свайго прэс-сакратара Наталлі Эйсмант выказаў абурэнне дзеяннямі МПК, у тым ліку пазбаўленнем Фомачкіна акрэдытацыі. Мяркуючы па выказваннях Эйсмант, для дэманстрацыі былі падрыхтаваныя два расійскія сцягі: другі — на выпадак канфіскацыі першага. Між тым МПК не стаў караць усю беларускую зборную, мяркуючы, што гэта быў асабісты, а не калектыўны пратэст.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930