Знайсці
08.09.2016 / 19:3944РусŁacБел

Міжнародныя функцыянеры скруцілі нашых алімпійцаў-калясачнікаў, каб не неслі расійскі сцяг — прэс-сакратар Лукашэнкі

Reuters.com

Кіраўнік Беларусі, прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка абураны дзеяннямі прадстаўнікоў Міжнароднага паралімпійскага камітэта ў дачыненні да спартсменаў і членаў беларускай дэлегацыі на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа. Пра гэта заявіла журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Дзеянні Міжнароднага паралімпійскага камітэта працягваюць выклікаць здзіўленне. Нават журналісты ведаюць не ўсе факты, — адзначыла прэс-сакратар. — Паводле маёй інфармацыі, сама цырымонія, працэдура вынасу расійскага сцяга нашай дэлегацыяй павінна была выглядаць зусім інакш:

за нашым асноўным сцяганосцам-вазочнікаў у дэлегацыі выязджалі яшчэ чатыры вазочнікі, і менавіта ў іх пры выездзе на стадыён былі два вялікія сцягі - беларускі і расійскі. Менавіта яны павінны былі везці побач гэтыя сцягі на чале беларускай дэлегацыі. Але міжнародныя спартыўныя функцыянеры нядоўга думаючы скруцілі нашых алімпійцаў-калясачнікаў, адабралі ў іх гэтыя сцягі і не дазволілі людзям ціха, спакойна і мірна выказаць сваё меркаванне».

«Гэты факт абурыў многіх, асабліва абурыў прэзідэнта нашай краіны», - падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Яна таксама пракаментавала нядаўнюю навіну аб тым, што беларускі чыноўнік, якi вынес расійскі сцяг, быў пазбаўлены акрэдытацыі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. «Гэтым фактам таксама вельмі многія абураныя. У чарговы раз Міжнародны паралімпійскі камітэт паказаў сваю так званую дэмакратычнасць. Гэтым фактам абураны прэзідэнт Беларусі. Тым, што чалавеку зачынілі рот і цяпер не даюць выконваць свае прамыя абавязкі», - заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930