Даслаць навіну
Знайсці
26.08.2016 / 12:12 38

На аўкцыён выстаўленыя легендарныя банкноты са Скарынам і Багдановічам, якія так і не трапілі ў абарот ФОТЫ

На буйным амерыканскім аўкцыёне, які праводзіцца Stack's Bowers Galleries быў выставілі ўнікальны лот, які з'яўляецца гістарычнай рэліквіяй для Беларусі, паведамляе сайт БелБаністыка.

Са стартам $6000 быў выстаўлены поўны набор банкнот-узораў «міфічных» беларускіх банкнот з партрэтам Купалы і Скарыны, гербам Пагоня і Бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў Германіі кампаніяй Giesecke & Devrient, але пакуль яны «даехалі» да Беларусі, паспелі змяніцца дзяржаўны герб і сцяг. З-за гэтых падзей тыраж гэтых банкнот быў знішчаны.

Усе банкноты, выстаўленыя на аўкцыёне Stack's Bowers Galleries без найменшага сумневу з'яўляюцца сапраўднымі, бо прайшлі працэдуру экспертнай праверкі. Усе 6 банкнот прадаваліся адным лотам са стартавай цаной $6000, але ахвотных зрабіць стартавую стаўку не знайшлося. Але дзякуючы Stack's Bowers Galleries шырокай грамадскасці сталі даступныя якасныя выявы ўсіх 6 наміналаў легендарнага знішчанага выпуску беларускіх банкнот.

На 1 рубель намаляваная Камянецкая вежа, на 5 рублях — Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку. 10 рублёў ўпрыгожвае партрэт Якуба Коласа, 20 рублёў — партрэт Янкі Купалы, 50 рублёў — партрэт Максіма Багдановіча, а на самым буйным намінале ў 100 рублёў змешчаны партрэт Францыска Скарыны.

інф. БелБаністыка

0
кастусь / адказаць
05.09.2016 / 21:23
Шкада што тады ў абарот не пайшлі.
0
кастусь / адказаць
05.09.2016 / 21:26
Антанас, грашовая адзінка ў ВКЛ называлася рубель. Талеры з'явіліся крыху пазднее. Паралельна з імі хадзілі капы, тынфы і злотыя. Гэта не з паталка. Глядзі энцыклапедыю ВКЛ. А ў Полацкім княстве былі грыўні.
0
кастусь / адказаць
05.09.2016 / 21:27
belariy, не ўпэўнен
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31