Знайсці
05.06.2008 / 10:21РусŁacБел

Вечар з «Джамбібумам»

5 чэрвеня а 19.00 ў малой залі КЗ «Мінск» этна‑гурт «Джамбібум» прэзэнтуе свой другі альбом «Жавароначкі».


5 чэрвеня а 19.00 ў малой залі КЗ «Мінск» этна‑гурт «Джамбібум» прэзэнтуе свой другі альбом «Жавароначкі».

На прэзэнтацыі таксама выступяць гурты «Рацыянальная дыета», «Гаротніца», «Energy», выканаўцы Карэн Карапецян, Масуд Талібані, Лёня Паўлёнка з «Нагуаль» ды іншыя цікавыя музыкі.

Вечарына — дадатковая магчымасьць паслухаць ня толькі музыку, якую стварае гурт «Джамбібум», але і музыку, якая падабаецца музыкам‑джамбібумаўцам. Рыхтуецца экспэрымэнт з харэаграфіяй, перформэнсам, сумесным выступленьнем запрошаных гуртоў разам з «Джамбібумам».

«Мы пастараліся напоўніць песьні цёплай стваральнай энергіяй,» — гаворыць Наста, кіраўнік гурта.

Адназначна вызначыць стыль музыкі гурта досыць складана, бо гэта варыятыўнае сумяшчэньне некалькіх стыляў на фолькавай аснове. Музыку можна аднесьці да фольк‑мадэрну — сучаснай пераапрацоўкі, пераўвасабленьню фолька — ці фольк‑fusion, калі на базе фолька зьмяшана шмат розных іншых стыляў, — гэта могуць быць элементы року, джазу, рэгі і г.д. У шматлікіх песьнях «Джамбібума» захоўваецца аўтэнтычная манэра сьпеваў, але абрамленьне, інструмэнты, аранжыроўка ўжо сучасныя.

Даведкі: 8‑029 649 08‑88, 766‑24‑25, 695‑86‑18
Каса: 8‑017 328‑66‑38/ квіткі ад 12 000 да 20 000
Продаж квіткоў: каса КЗ Мінск, крама «Падземка», пераход Якуба Коласа
Сувязь з гуртом: 695‑86‑18

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера