Знайсці
24.08.2016 / 18:59РусŁacБел

velcom запусціў лічбавае тэлебачанне для камп'ютараў

Мабільны аператар velcom запусціў інтэрактыўнае тэлебачанне для стацыянарных камп'ютараў і ноўтбукаў. Іх уладальнікам сталі даступныя больш за 50 тэлеканалаў і бібліятэка кінафільмаў без тарыфікацыі мабільнага трафіку ўнутры сеткі, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Лічбавае ТБ можна запусціць проста ў браўзары на любым камп'ютары з выхадам у інтэрнэт. Распрацоўшчыкам новай платформы выступае расійская кампанія SPB TV.

Тэлебачанне на камп'ютарах будзе развівацца пад брэндам voka. Глядзець яго на экранах манітораў пакуль могуць толькі абаненты velcom. Карыстальнікам даступныя папулярныя тэлеканалы, падзеленыя на шэсць тэматычных блокаў — ад спорту да кіно. Прадугледжаны і відэакантэнт: бібліятэка фільмаў і серыялаў, анлайн-кінатэатр Megogo і вялікая падборка мультфільмаў.

Інтэрактыўнае тэлебачанне можна глядзець як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. У вёсцы ці на лецішчы можна падлучыцца да інтэрактыўнага ТБ праз 3G-сетку velcom, якая цяпер ахоплівае больш за 70% тэрыторыі Беларусі, а да канца года пакрые 97% краіны.

Першы месяц velcom прапануе глядзець лічбавае тэлебачанне на стацыянарных камп'ютарах і ноўтбуках бясплатна. У далейшым будуць дзейнічаць тарыфы, аналагічныя цэнам на мабільнае ТБ: прагляд тэлеканалаў, як і доступ да пакета «voka відэа Megogo», абыйдуцца ў 0,35 рубля (3.500 рублёў) у дзень. Доступ да бібліятэкі фільмаў, а таксама тэлеканалаў з пакета «voka дзіцячы» — у 0,22 рубля (2.200 рублёў) за кожную падпіску.

«Развіццё ў Беларусі новай платформы лічбавага інтэрактыўнага ТБ дае карыстальнікам вялікую мабільнасць: цяпер тэлебачанне і фільмы можна глядзець у любым месцы і з любой прылады», - заявіў начальнік аддзела па распрацоўцы воблачных і кіраваных сэрвісаў кампаніі velcom Дзмітрый Кірыленка.

Стаць абанентам лічбавага ТБ можна праз праграму voka або спецыяльны web-рэсурс voka.tv.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930