Знайсці
21.08.2016 / 20:03РусŁacБел

Паліцыя Бразіліі канфіскавала пашпарты і камп'ютары ў членаў алімпійскага камітэта Ірландыі

Бразільская паліцыя канфіскавала пашпарты, камп'ютары, мабільныя тэлефоны і квіткі ў трох сяброў алімпійскай рады Ірландыі. Пра гэта піша The Irish Times.

Irish Times

Рэчы спартыўных чыноўнікаў былі канфіскаваныя пасля правядзення ператрусу іх нумароў у гатэлі ў Рыа-дэ-Жанейра.

Іх дапытаюць 23 жніўня ў рамках расследавання справы аб спекуляцыі квіткамі на алімпійскія спаборніцтвы.

17 жніўня ў рамках гэтай жа самай акцыі ў Рыа-дэ-Жанейра быў затрыманы кіраўнік Еўрапейскага алімпійскага камітэта Патрык Хікі, які з'яўляецца членам выканкама МАК. Яго падазраюць у перадачы квіткоў на алімпійскія спаборніцтвы спекулянтам, якія займаліся іх перапродажам па завышаных цэнах.

Па дадзеных бразільскай паліцыі, алімпійскі камітэт Ірландыі наняў для рэалізацыі білетаў на Алімпіяду кампанію Pro 100, якая перадала іх кампаніі THG Sports, дырэктар якой Кевін Джэймс Малан быў таксама затрыманы па падазрэнні ў спекуляцыі квіткамі.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031