Знайсці
21.08.2016 / 00:5415РусŁacБел

Беларус выйграў 17-е золата Рыа-2016 для Расіі

Сёння ў Рыа-2016 завяршыліся спаборніцтвы пяціборцаў. У мужчынскіх спаборніцтвах расійскі пяціборац Аляксандр Лясун выйграў золата.

sport-express.ru

1. Аляксандр Лясун (Расія) - 1479
2. Павел Цімошчанка (Украіна) - 1472
3. Ісмаэль Эрнандэс Усканга (Мексіка) - 1468

Спорт-Экспрэс назваў Лесуна Аляксандрам Вялікім.

Для каманды Расіі 20 жніўня стала самым удалым днём Алімпіяды, бо каманда выйграла адразу чатыры алімпійскія золаты і адно срэбра. Акрамя золата ў пяцібор'і, у Расіі таксама вышэйшыя ўзнагароды ў гандболе, мастацкай гімнастыцы і барацьбе. Усяго ў расіян 17 залатых, 17 сярэбраных і 19 бронзавых медалёў.

***

Аляксандр Лясун нарадзіўся ў 1988 г. у Барысаве і па 2008 год выступаў за Беларусь.

Але пасля пекінскай Алімпіяды спартсмен перабраўся ў Расію, назваўшы дзве прычыны: на радзіме яму забаранялі займацца прафесійным спортам па стане здароўя; у зборную было цяжка прабіцца, бо яе галоўны трэнер спрыяў свайму асабістаму вучню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера