Знайсці
21.08.2016 / 00:3034РусŁacБел

Бронзу ў вольнай барацьбе выйграў Ібрагім Саідаў, які пераехаў у Беларусь паўтара года таму

Прадстаўнік Беларусі Ібрагім Саідаў выйграў бронзавы медаль у суцяшальным турніры па вольнай барацьбе на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Цяпер у нашай краіны дзевяць медалёў (1 золата + 4 срэбры +4 бронзы).

Пасля перамогі ён узняў беларускі сцяг і палез абдымацца з расейскімі трэнерамі і фанатамі.

Хто такі Ібрагім Магамедсаідавіч Саідаў і прычым тут Беларусь?

Спартовец нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Какрэк Хасавюртаўскага раёна Дагестана. Па нацыянальнасці ён аварац.

Саідаў доўгі час выступаў за Расію, прычым даволі паспяхова, стаўшы ў 2010 годзе чэмпіёнам краіны.

А ў 2012 годзе ў яго крыві знайшлі допінг. Саідаў быў дыскваліфікаваны на два гады, а калі вярнуўся ў спорт, змяніў Расію на Беларусь.

Трэнер нашай зборнай паклікаў яго «для ўзмацнення канкурэнтаздольнасці».

У 2015 годзе Саідаў трэніраваўся ў Мінску, а сёлета пераехаў у Гродна. Ягоны трэнер — Жуматай Шубаеў.

Reuters.com

На Алімпіяду мусіў ехаць іншы прадстаўнік Беларусі — Аляксей Шамараў (з расійскага Калінінграда). Ён траўмаваўся, таму прыйшла чарга другога беларуса Юсупа Джалілава (з расійскай Махачкалы). Але ў гэтага спартсмена выявілі допінг. Тады ў Рыа адправіўся трэці — Ібрагім Саідаў.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера