Знайсці
20.08.2016 / 23:194РусŁacБел

Беларускі барэц Ібрагім Саідаў выйшаў у бронзавы фінал на Алімпіядзе-2016

Прадстаўнік Беларусі Ібрагім Саідаў выйграў першую бой суцяшальнага раўнду турніру па вольнай барацьбе і атрымаў права пазмагацца за бронзавую ўзнагароду на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Паядынак адбудзецца недзе ў 00:00.

Reuters.com

Пасля паспяховага старту ў 1/8 фіналу, дзе 31-гадовы ўраджэнец Дагестана Ібрагім Саідаў у катэгорыі да 125 кг упэўнена адолеў 9-га нумара сусветнага рэйтынгу казахстанца Даўлета Шабанбая (7:0), у чвэрцьфінале ён без варыянтаў датэрмінова саступіў двухразоваму чэмпіёну свету (2014, 2015) і трохразоваму чэмпіёну Еўропы (2012, 2013, 2014) турку Тахе Акгюлю - 0:11.

Зрэшты, паколькі турак дабраўся да фіналу, Ібрагім Саідаў атрымаў магчымасць праз суцяшальны раўнд пазмагацца за бронзу. Першым яго апанентам стаў прадстаўнік Манголіі Чулуунбат Яргалшайхан. Саступаючы пасля першага перыяду (0:1), Ібрагім Саідаў пераламаў ход паядынку і атрымаў перамогу - 4:1.

У баі за бронзу ён будзе спаборнічаць з Леванам Бераніадзэ (Арменія).

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930