Знайсці
20.08.2016 / 20:118РусŁacБел

Польскі медаліст Алімпіяды прадае ўзнагароду дзеля выратавання дзіцяці

Пётр Малахоўскі — велізарны чалавек з вялізным сэрцам.

Польскі кідальнік дыска Пётр Малахоўскі, які стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа, па вяртанні дадому выставіў медаль на аўкцыён, каб дапамагчы дзіцяці са злаякаснай пухлінай сятчаткі вока.

«Здароўе гэтага фантастычнага дзіцяці важней, чым мая барацьба за перамогу ў Рыа. Запрашаю ўсіх паўдзельнічаць у аўкцыёне, з вашай дапамогай маё срэбра можа стаць для яго больш каштоўным, чым золата», — паведаміў спартовец у Facebook.

За медаль Малахоўскі плануе атрымаць 6,6 тысячы еўра.

By.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера