Знайсці
20.08.2016 / 09:161РусŁacБел

Байдарка-чацвёрка, Станюта, Арзамасава — за каго сёння заўзець беларусам?

Перадапошні дзень Алімпіяды ў Рыа будзе самым насычаным на медальныя старты — атлеты разыграюць 30 камплектаў узнагарод.

З беларусаў першым у барацьбу за ўзнагароды сёння ўступіць жаночы экіпаж байдаркі-чацвёркі. Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Маргарыта Махнева выступяць у фінальным заездзе на дыстанцыі 500 м. Фінальны заезд Заезд у 15:40

У фінале асабістага мнагабор'я спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы добрыя шанцы на медалі ў беларусак Меліты Станюты і Кацярыны Галкінай. Станюта ўчора ў кваліфікацыі заняла 4-е месца, Галкіна была 9-й. Пачатак у 21:20

Два прадстаўнікі Беларусі выступяць у спаборніцтвах па вольнай барацьбе. У вагавой катэгорыі да 86 кг на дыван выйдзе Амаргаджы Магамедаў, а Ібрагім Саідаў пазмагаецца у самай цяжкай вагавой катэгорыі да 125 кг.

Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 м Марына Арзамасава выйдзе на старт фінальнага алімпійскага забегу на гэтай дыстанцыі. Забег пройдзе ў ноч на нядзелю, пачатак у 03:05.

Без беларусаў пройдуць медальныя старты па бадмінтоне, боксе, веласпорце, водным пола, валейболе, гандболе, гольфе, лёгкай атлетыцы, сучасным пяцібор'і, тэквандо, трыятлоне, футболе і хакеі на траве.-0

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера