Знайсці
19.08.2016 / 14:4836РусŁacБел

Маскоўскія футбалісты абзывалі беларускіх «калгаснікамі» і разламалі кубак на юнацкім турніры ў Пінску

Пра дзікі выпадак на футбольным турніры імя Уладзіслава Леўнікава ў Пінску паведамляе Tribuna.com.

За прызы юнацкага (2001-02 г.н.) турніру ў гонар вядомага трэнера, што прайшоў у Пінску ў сярэдзіне жніўня, змагаліся некалькі беларускіх камандаў і дзве з Расіі — з Санкт-Пецярбурга і Масквы.

Фота з архіва футбалістаў

Але маскоўскія госці турнір да канца не дагулялі — у фінальным матчы іх супернікі з Пінска за дзесяць хвілін да канца матча вырваліся наперад — 3:2, пасля чаго масквічы зладзілі дэмарш.

«Футбаліст супернікаў пачаў абражаць суддзю, той паказаў яму жоўтую картку. Але хлопец не супакоіўся, а працягнуў спрачацца, ужо лаянкай. Суддзя яго выдаліў. Тут разышоўся яшчэ адзін масквіч. Выдалілі і яго. У выніку мы не дагулялі. Іх трэнер сказаў: маўляў, збірайцеся, падыходзьце сюды. Яны сышлі ў распранальню. Гульцы крычалі нам «Вы — калгаснікі!». — цытуе «Трыбуна» пінчука Уладзя Красоўскага.

Калі ж маскоўская каманда сыходзіла з поля, то адзін з футбалістаў падбег і перакуліў стол з кубкам і статуэткамі для пераможцаў — у выніку сапсаваны кубак давялося замяніць на леташні.

У выніку маскоўскую каманду дыскваліфікавалі, пазбавіўшы прызоў за 2-е месца.

Леташні кубак замест новага ў руках пінскага футбаліста

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера