Знайсці
02.06.2008 / 15:30РусŁacБел

Пад чыімі сьцягамі змагаліся гарадзенцы за Беларусь?

У межах кампаніі «Год Беларускай дзяржаўнасці‑2008» гарадзенскі Рух «За Свабоду» працягвае цыкл публічных лекцыі, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці.

Якія сцягі ўздымалі над сабой нашы продкі, што для іх азначала дата 25 сакавіка, якія песні спявалі грамадой, каго лічылі героямі? Адказы на ўсе гэтыя пытанні Вы пачуеце ў аўторак 3 чэрвеня а 18.30.

Гісторык Андрэй Вашкевіч пазнаёміць Вас з вынікамі ўласнага даследвання: «Сцяг, 25 сакавіка, песня, герой, паэт — сімвалы беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў пач. ХХ ст.» Аўтар падрыхтаваў багаты мультымедыйны матэрыял.

Цыкл публічных лекцый, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці распачаўся ў Гродне ў лютым бягучага году. Іх аўтарамі з’яўляюцца вядомыя ў горадзе і Беларусі аўтары: гісторыкі, публіцысты, філосафы, пісьменнікі, журналісты.

Запрашаем!

Пачатак публічнай лекцыі Андрэя Вашкевіча:

аўторак, 3 чэрвеня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а‑44.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930