Даслаць навіну
Знайсці
31.05.2008 / 11:46 79

Чаго чакаць ад канкардату?

Зноў пайшла гаворка пра Канкардат Рыма-Каталіцкай царквы з беларускай дзяржавай. Першы раз пра магчымасьць Канкардату ўзгадавалася, як памятаю, дзесьці ў годзе 2002-2003-м, калі быў прыняты новы закон аб свабодзе сумленьня, які стварыў юрыдычны падмурак для эксклюзіўных дамоваў дзяржавы з асобнымі прывілеяванымі “традыцыйнымі” канфэсіямі.

Зноў пайшла гаворка пра Канкардат Рыма-Каталіцкай царквы з беларускай дзяржавай. Першы раз пра магчымасьць Канкардату ўзгадавалася, як памятаю, дзесьці ў годзе 2002-2003-м, калі быў прыняты новы закон аб свабодзе сумленьня, які стварыў юрыдычны падмурак для эксклюзіўных дамоваў дзяржавы з асобнымі прывілеяванымі “традыцыйнымі” канфэсіямі.

Памятаю, які падняўся шум, калі Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату падпісала адпаведнае пагадненьне. Пагадненьне было самае абстрактнае, як кажуць, “рамачнае”. Зразумела было спачатку, што яно рэальна мала што дасьць царкве, нават калі і мелася на ўвазе нейкая чыста намэнклятурная выгада. Затое Праваслаўная царква атрымала па першай праграме ўсе абвінавачваньні наконт “клерыкалізму” і “зрастаньня царквы і ўлады”. А пакуль праваслаўнае кіраўніцтва так вось падстаўлялася, Каталіцкая царква стаяла неяк у старане, амаль што не разам з пратэстантамі, якіх закон абышоў сваімі прывілеямі...

І вось дачакалася... Летась ў верасьні першы раз ад афіцыйнай дзяржаўнай асобы, намесьніка віцэ-прэм’ера Касінца, мы пачулі пра намер падпісаць дамову з Ватыканам. І як раз у лістападзе ці па Божай волі ,ці па нейкай іншай на катэдру Мінскага Мітрапаліта прызначаецца Тадэвуш Кандрусевіч, які як ніхто іншы мог справіцца з гэтай далікатнай дыпляматычнай справай.

Потым неяк усе размовы на гэты конт сьціхлі. Нават Тадэвуш Кандрусевіч разводзіў рукамі. Але справа усё ж рухалася, аб чым і распавёў нядаўна галоўны чыноўнік па рэлігійных справах Леанід Гуляка.

Што падштурхнула дзяржаўнае кіраўніцтва працаваць над Канкардатам? У чым зацікаўлена дзяржава? Што атрымае і чым рызыкуе Каталіцкая царква. Мае думкі на гэты конт у артыкуле на сайце “Царква”.

Аляксандар Шрамко

0
Сымонка / адказаць
19.06.2008 / 19:37
Сябры, Адносна Баламанду ды уніятызму: па-першае, дакуманты з Баламанду я чытаў. Яны кажуць, што прынцып уніятызму ня ёсьць добрым для нашых часоў, але ані ў якім разе не засуджваюць і не ліквідуюць існуючыя Цэрквы. Па-другое - гэтая дамова сапраўды не ратыфікавана, таму проста прыгожыя разважаньні багасловаў (напісаныя пад уплывам праваслаўных). Адносна абраду: калі чытаць Осіпава, то шмат цікавага можна даведацца. Яшчэ больш - калі чытаць Кураева ці Дворкіна. А калі чытаць дакуманты Каталіцкай Царквы, то можна ўбачыць, што Абрад - гэта літургічная, багаслоўская, духоўная ды дысцыплінарная спадчына, якая выяўляецца ў спосабе практыкаваньня веры (Канон 28). Пытаньне ж адносна ўласна ўсходніх (абрадавых) адметнасьцяў у багаслоўі разважаюцца ды дыскутуюцца да сёньня. Таму не сьпяшыце казаць, што ўсё багаслоўе ў нас павінна быць аднолькавым з братамі з РКЦ. Інакш на каталіцкіх універсітэтах не ўводзілі б асобныя цыклы прадметаў для "усходняга багаслоўя" (дзе гавораць і пра вуніятаў і пра праваслаўных разам). Адносна канкардату: А словамі давайце сапраўды не гуляцца. Тое, што гістарычна канкардаты рэгулявалі стан РКЦ яшчэ нічога не азначае. Гэтая блытаніна ёсьць і да сёньня, як бачна. Але ж Папа - галава агульнай Каталіцкай Царквы, і канкардат можа рэгуляваць пытаньні любой (!) каталіцкай Царквы свайго права, ці рыма-каталіцкай, ці таксама любой з 24-х Усходніх каталіцкіх Цэркваў. Ня трэба блытаць практыку з самім правам. І канешне ж канкардат з РПЦ - гэта рэгуляваньне справаў самой РПЦ (бо да іншых праваслаўных яна ня мае анічога), а канкардат з Ватыканам - гэта канкардат з КЦ, а не РКЦ. І ўрэшце. Я аніякім чынам не сваруся на РКЦ ў Беларусі. Я толькі хацеў паказаць, што не ўсё так прыгожа ў нашых стасунках. Хаця на прыватным узроўні асаблівых праблемаў я не бачыў і мы ўсе сапраўды адчуваем сябе ў адной Каталіцкай Царкве.
0
ПБН / адказаць
19.06.2008 / 21:52
І ўрэшце. Я аніякім чынам не сваруся на РКЦ ў Беларусі. Я толькі хацеў паказаць, што не ўсё так прыгожа ў нашых стасунках. Хаця на прыватным узроўні асаблівых праблемаў я не бачыў і мы ўсе сапраўды адчуваем сябе ў адной Каталіцкай Царкве. ----- Бачу Жывую хадзячую праблему і Прычыну сварак у адной асобе, якая увесь час тут на нешта намякае.
0
Літоўскі аранжыст / адказаць
27.06.2008 / 16:06
"сапселыя беларусіны", моцна перасаліваюць, калі дарвуцца да маскоўскай папоўшчыны або рымскага каталіцызму. Ад наркатычнага дурману гэтай тэатральнай абраднасьці ды ідэалагізаванага містыцызму чужынцаў яны проста шалеюць і запісваюцца "гарлівымі", ды пад шапкай літвінаў вынішчаюць патрыятычную Літву. Цытата: "уніі (а трэба разумець і ўсім адраджэнцам - камэнтар) пашкодзіла знаходжанне ў “адраджэнскім пакеце” разам з тарашкевіцай, Ермаловічам з ягоным “беларускім ВКЛ”, культам нацысцкіх калабарантаў" - такой зьняважлівай брыдоты на нашу адрэсу польскія каталіцкія нацыяналісты абачліва цураюцца, а таму і даручаюць брудную работу сваім нованавернутым "гарлівым".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31