Знайсці
08.08.2016 / 10:361РусŁacБел

Сюрпрызы Алімпіяды: Новак Джокавіч і сёстры Уільямс выбылі ў першым туры

Тэнісныя спаборніцтвы на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра прынеслі нечаканасці.

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс на матчы АГ у Рыа супраць аўстралійкі Дар'і Гаўрылавай. © AP Photo/ Vadim Ghirda.

У першым крузе турніру прайграў першая ракетка свету сербскі тэнісіст Новак Джокавіч. У стартавым матчы ён саступіў аргенцінцу Хуану Марціну Дэль Потра з лікам 6:7, 6:7.

Сербскі тэнісіст плакаў, калі сыходзіў з поля.

Адвярнулася ўдача і яшчэ ад адной зорнай пары. Трохразовыя алімпійскія чэмпіёнкі ў парным разрадзе, амерыканкі Серэна і Вінус Уільямс у сваім стартавым матчы на Гульнях прайгралі чэшскім тэнісісткам Люсі Шафаржовай і Барбары Стрыцовай у двух таймах — 3:6, 4:6.

Амерыканкі выйгравалі золата Алімпіяды ў парным разрадзе ў 2000, 2008 і 2012 гадах. Гэта іх першы алімпійскі пройгрыш.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930