Знайсці
08.08.2016 / 07:1715РусŁacБел

Драма ў Рыа. Беларускія баскетбалісткі ўпусцілі перамогу над Францыяй за 0,2 секунды да сірэны

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе пацярпела адну з самых крыўдных паразаў у сваёй гісторыі. Падапечныя Анатоля Буяльскага саступілі ў матчы групавога этапу Алімпійскіх гульняў аднаму з фаварытаў турніру — камандзе Францыі — 72:73 (22:14, 20:20, 11:18, 19:21).

Фота Reuters.

Пасля паражэння ад Японіі (73:77) беларускі выйшлі на пляцоўку з намерам даказаць, што той пройгрыш не адлюстроўвае сапраўдную сілу нашай каманды. І сапраўды з першых жа хвілін зборная Беларусі сышла ў адрыў і лідзіравала на працягу амаль усяго спаборніцтва. Бліжэй да канца сустрэчы францужанкі змаглі наблізіцца, таму лёс паядынку вырашыўся на апошніх хвілінах.

За 16 секунд да сірэны дакладны кідок Алівіі Эпоўпы дазволіў Францыі выйсці наперад — 71:70, але ў беларусак яшчэ заставаўся час на апошнюю атаку. Яна завяршылася фолам Эпоўпы на Ліндсэй Хардзінг за 11 секунд да канца матча. Наша амерыканка рэалізавала абодва штрафных кідка і зноў вывела Беларусь наперад.

Усё вырашалася ў завяршальнай атацы францужанак. Беларускі добра адбіваліся, але адначасова з сірэнай дазволілі Эндзі Міем зрабіць кідок. Мяч зваліўся ў кошык, а рэферы адправіўся глядзець відэапаўтор моманту, які паказаў, што выніковае дзеянне было пачата за 0,2 секунды да канца матчу. Паколькі мяч апынуўся ў кошыку пасля сірэны, часу на зваротны кідок у беларусак не было.

У іншым матчы групы А Аўстралія перамагла каманду Турцыі — 61:56. У аўторак (21.45) Беларусь згуляе з камандай Бразіліі. Для захавання рэальных шанцаў у барацьбе за плэй-оф нашай камандзе трэба перамагаць у гэтай сустрэчы.

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930