Знайсці
07.08.2016 / 10:56РусŁacБел

Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа на сёння, 7 жніўня

На трэці дзень Алімпійскіх гульняў—2016 беларусы выступяць у дзевяці відах спорту, прычым у чатырох дысцыплінах сёння будуць разыграныя ўзнагароды.

Зорачкай (*) адзначаныя спаборніцтвы, якія па беларускім часе пачнуцца ў ноч на наступныя суткі.

Стральба кулявая

15.00 — Жанчыны. Пнеўматычны пісталет. 10 м. Кваліфікацыя

17.00 — Фінал

Удзельніца пяці Алімпіяд Вікторыя Чайка па-ранейшаму здольная прабіцца ў фінал і не згубіцца ў васьмёрцы найлепшых.

Гімнастыка спартыўная

15.45 Жанчыны. Асабістае і каманднае першынство. Кваліфікацыя. 1-я змена

17.30 — 2-я змена

20.30 — 3я змена

23.30 — 4-я змена

2.30* — 5-я змена

Беларуская амерыканка Кайлі Дыксан упершыню ў кар'еры выступіць на спаборніцтвах такога маштабу. Прабіцца ў які-небудзь індывідуальны фінал або ў фінал шматбор'я ёй можа дапамагчы толькі цуд. Дыксан выступіць у 2-й змене.

Дзюдо

16.00 — Мужчыны. 66 кг. Папярэдні раўнд.

17.30 — 1/8 фіналу

18.20 — 1/4 фіналу

21.30 — Суцяшальныя двубоі і 1/2 фіналу

22.40 — За бронзу

23.20 - Фінал

16.00 — Жанчыны. 52 кг. папярэдні раўнд

17.30 — 1/8 фіналу

18.20 — 1/4 фіналу

21.30 — Суцяшальныя двубоі і 1/2 фіналу

22.40 — За бронзу

23.20 — Фінал

Дзмітрый Шэршань і Дар'я Скрыпнік не ўваходзяць у лік фаварытаў турніру. Так што задача ў іх не цяжкая: паказаць сваё найлепшае дзюдо і пастарацца прайсці як мага далей. Скрыпнік пачне свой шлях сутычкай з немкай Марэен Краех, а першы супернік Шэршаня — узбекистанец Рышод Сабіраў.

Веславанне акадэмічнае

18.00 — Мужчыны. Чацвёрка распашная. Папярэднія заезды

16.10 — Жанчыны. Двойка распашная. Папярэднія заезды

Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап (чацвёрка распашная), Іна Нікуліна, Алена Фурман (двойка распашная) паспрабуюць з ходу вырашыць задачу выхаду ў наступны раўнд. Хоць дзяўчатам зрабіць гэта будзе складаней.

Велашаша

Жанчыны. Групавая гонка. 18.15.

Алёне Амялюсік па сілах трапіць у васьмёрку наймацнейшых у любімым відзе праграмы. У Лондане-2012 беларуска заняла 15-е месца ў групавой гонцы, аднак за чатыры гады круг моцных саперніц пашырыўся. Сёлета ў Амялюсік на рахунку адна перамога, тады як летась яна выйграла сем афіцыйных стартаў.

Плаванне

20.14 — Мужчыны. 100 м спіна. папярэднія заплывы

5.06* — 1/2 фіналу.

Мікіта Цмыг і Віктар Стасяловіч (абодва — 100 м спіна) возьмуць удзел у кваліфікацыйных заплывах. Толькі пры ўмове выхаду на асабістыя рэкорды ў беларусаў ёсць шанец трапіць у паўфінал.

Тэніс настольны

15.00, 19.30 Жанчыны. Адзіночны разрад. другі раўнд

0.00* Трэці раунд

2.00* — Мужчыны. Адзіночны разрад. трэці раўнд

У другім раўндзе Аляксандра Прывалава сустрэнецца з Цу-ю Чэн з Тайваня (15.00 па беларускім часе), а Вікторыя Паўловіч пазмагаецца з расіянкай Палінай Міхайлавай (у 19.30 па беларускім часе). Адзначым, што прайсці далей шанцы вышэй у Паўлоавіч.

У 2.00 з трэцяга раўнда ў барацьбу ўступіць пасеяны на Гульнях пад сёмым нумарам Уладзімір Самсонаў. Яго найбольш імаверны супернік — Крысціян Карлсан (20).

Бокс

00.30* — Мужчыны. 69 кг. папярэдні раўнд

1.15* — Мужчыны. 81 кг. папярэдні раўнд

Павел Кастрамін (69 кг) выйдзе на рынг супраць тайландца Сайлама Ардзі. Міхаіл Даўгалевец (81 кг) пазмагаецца з італьянцам Валянціна Манфрэдоніа. І той, і другі — супернікі пад'ёмныя. У абодвух беларусаў ёсць шанцы прабіцца ў 1/16 фіналу.

Баскетбол

1.45* — Жанчыны. Група «А». Францыя — Беларусь

Зборная Францыі — віцэ-чэмпіён Еўропы і адна з наймоцных каманд Старога Свету. Аднак яна не асабліва ўразіла на хатнім перадалімпійскім турніры, дзе заваявала пуцёўку на летнія Гульні, і гэтая акалічнасць павінна дадаць аптымізму Анатолю Буяльскаму і яго дзяўчатам пасля крыўднай паразы ад японак.

Група «А»: Аўстралія — 2 ачкі (1 гульня), Францыя — 2 (1), Японія — 2 (1), Беларусь — 1 (1), Турцыя — 1 (1), Бразілія — 1 (1).

pressball.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера