Знайсці
06.08.2016 / 23:409РусŁacБел

Даля Грыбаўскайце пахваліла форму беларускай каманды ў Рыа

Сёння, 6 жніўня, у алімпійскай вёсцы адбылася цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга Літвы. У мерапрыемстве ўдзельнічала прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайце.

Фота Alfredas Pliadis

Падчас наведвання алімпійскай вёскі адбылася размова прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі Максімам Рыжанковым. У гутарцы таксама ўдзельнічала прэзідэнт НАК Літвы, алімпійская чэмпіёнка Дайна Гудзеневічуце і старшыня Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы, дарадца НАК Беларусі Настасся Марыніна.

У рамках дыялогу адбыўся абмен думкамі пра перспектывы выступу ў Рыа беларускіх і літоўскіх спартсменаў. Таксама прэзідэнт Літвы адзначана высокую якасць, дызайн і функцыянальнасць формы беларускай каманды, якую вырабіла літоўская кампанія «Аўдзімас» з выкарыстаннем магутнасцяў у Лідзе, што з'яўляецца добрым прыкладам сумеснага інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Гэтая ж кампанія таксама вырабіла форму для каманды Літвы.

Абодва бакі пажадалі адзін аднаму паспяховага выступлення на Гульнях-2016.

Чытайце:

Форма беларусаў з вышыванкамі трапіла ў алімпіядны Топ па версіі USA Today

НАК Беларусі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930