Знайсці
06.08.2016 / 20:4539РусŁacБел

Кірыенка паваліўся і сышоў з дыстанцыі за 140 км да фінішу

tvr.by

Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка ў групавой велагонцы ў форце Капакабана сышоў з дыстанцыі. Спартсмен упаў за 140 км да фінішу. Праз некалькі кіламетраў пасля падзення беларус прыняў рашэнне завяршыць выступ, каб захаваць сілы і здароўе на гонку з раздзельным стартам, якая адбудзецца ў Рыа-дэ-Жанейра 10 жніўня.

Нагадаем, у мужчынскай шашэйнай гонцы спартсменам трэба было пераадолець 237,5 км.

Яшчэ адзін беларус Канстанцін Сіўцоў фінішаваў далёка ад лідараў.

Алімпійскім чэмпіёнам у гэтым відзе праграмы стаў бельгіец Грэг ван Авермат, срэбра ў датчаніна Якаба Фуглсанга, бронзу заваяваў паляк Рафал Майка. Усяго на старт выйшлі 143 спартсмены.

Паводле by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930