Знайсці
05.08.2016 / 18:074РусŁacБел

Мутко паабяцаў стварыць зборную Расіі па футболе «з чыстага ліста»

Новая зборная Расіі па футболе будзе набраная з чыстага ліста да 29 жніўня, паведаміў журналістам міністр спорту РФ Віталь Мутко.

«У нас няма ні трэнера, ні зборнай, мы пачынаем з чыстага ліста, але да 29 жніўня ў нас павінна сабрацца каманда. Ёсць тыя, хто павёў сябе непрафесійна, няправільна, не паказаў аддачы, але ёсць тыя, хто добра сябе паказаў на чэмпіянаце Еўропы», — заявіў Мутко.

Ён таксама дадаў, што трое з чатырох кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Расіі далі згоду заняць гэтую пасаду.

«Круг з чатырох кандыдатаў пакуль застаецца. Тры кандыдаты далі сваю згоду (адзін — з нюансамі), яшчэ адзін да канца дня са мной выйдзе на сувязь і скажа рашэнне», — сказаў міністр.

Раней паведамлялася, што кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера зборнай з'яўляюцца Курбан Бердыеў, Аляксандр Барадзюк, Сяргей Сямак і Станіслаў Чарчэсаў.

Пазбаўлены акрэдытацыі на Алімпіяду ў Бразіліі Мутко таксама не выключыў, што наведае Рыа-дэ-Жанейра ў прыватным парадку і набудзе квіток самастойна.

«Чаму б і не? Квіток мне ніхто не забараняе купіць», — сказаў Мутко.

25 ліпеня Леанід Слуцкі пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Расіі пасля няўдалага выступу каманды на Еўра-2016, дзе расіяне не змаглі выйсці ў плэй-оф.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера