Знайсці
05.08.2016 / 14:52РусŁacБел

Трансляцыю Алімпіяды пакажуць у цэнтры Мінска на самым вялікім экране горада

Алімпійскія гульні будуць паказваць на велізарным экране, які ўстаноўлены на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў. Дзякуючы рэкордным памерам экрана за выступамі спартсменаў можна будзе сачыць нават па другі бок ракі Свіслач, распавёў забудоўшчык комплексу.

Самы вялікі вонкавы экран у Беларусі пачне трансляваць галоўную спартыўную падзею года ад суботы. Бліжэй да поўдня (каля 11:20) на велізарным экране пакажуць цырымонію адкрыцця XXXI летніх Алімпійскіх гульняў.

Пасля гэтага мінчукі і госці сталіцы ўбачаць трансляцыі спаборніцтваў у розных відах спорту — найперш тых, дзе за медалі будуць змагацца беларускія атлеты.

Алімпійскія гульні ў цэнтры Мінска будуць паказваць штодня ад 12-й да 22-й гадзіны. Тэматычны «кінатэатр» пад адкрытым небам будзе працаваць аж да закрыцця Алімпіяды, якое адбудзецца 21 жніўня. На экран будуць выводзіць трансляцыі спаборніцтваў у Рыа амаль па ўсіх відах спорту.

Найбольш камфортна глядзець Алімпійскія гульні на вялікім экране можна будзе праз дарогу ад Galleria Minsk. Для прыхільнікаў спорту будуць працаваць вулічныя аб'екты гандлю, палаткі з напоямі і ежай.

— Як чакаецца, Гульні ў Рыа на вялікім экране змогуць паглядзець да мільёна чалавек, — пракаментавалі AFISHA.TUT.BY ініцыятар праекта ўласнік Galleria Minsk (пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама). — Мы запрашаем мінчукоў скарыстацца гэтай магчымасцю і паназіраць на вялікім экране за выступамі беларускіх спартоўцаў, каб усім разам парадавацца іх перамогам. Кожны зможа акунуцца ў атмасферу алімпійскага Рыа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930