Знайсці
05.08.2016 / 11:182РусŁacБел

Трансферы. Антуан Грызман будзе ў Арсенале ці ў ПСЖ за €100 мільёнаў?

ПСЖ і Арсенал жыва зацікаўленыя адной з найяскравейшых зорак мінулага сезону. Аднак Антуан Грызман у чэрвені падпісаў новы, пяцігадовы кантракт з Атлетыкай Мадрыд.

Фота Michael Dalder, REUTERS.

У адпаведнасці з новай дамовай, вылет французскага форварда будзе каштаваць сто мільёнаў еўра. ПСЖ і Арсенал ведаюць гэта, але — паводле Calcio Mercato (і іншых парталаў, якія цытуюць экспертаў у пераводах італьянцаў) — па-ранейшаму моцна зацікаўленыя ў набыцці зоркі Еўра-2016.

Трансферам года мусіў быць пераход Поля Погба ў Манчэстар Юнайтэд, які б каштаваў больш за сто мільёнаў. Аднак у нас ёсць іншы сур'ёзны прэтэндэнт.

Фота Christian Hartmann, REUTERS.

Праўда, трансфер усё ж падаецца малаверагодным — Арсенал наўрад ці выдаткуе такія грошы.

Больш рэальны пераход у ПСЖ, тым больш, што Унаі Эмеры сапраўды хоча пераманіць нападаючага сусветнага класа, а на Грызмана магла б паўплываць перспектыва вярнуцца ў краіну. Толькі што Дыега Сімеонэ даволі неахвотна развітваўся б з 25-гадовым снайперам.

sport.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930