Знайсці
21.07.2016 / 23:556РусŁacБел

Мінскае «Дынама» перамагае, салігорскі «Шахцёр» прайграе

Адбыліся матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. «Дынама» і «Шахцёр» у гасцях гулялі адпаведна з ірландскім «Сэнт-Патрыкам» і славенскім «Дамжале». Абедзве першыя сустрэчы скончыліся з аднолькавым лікам 1:1.

Мінчукі перамаглі з лікам 1:0. Гол на 18-ай хвіліне забіў Глеб Расадкін з перадачы Валерыя Жукоўскага. Гэтага мяча хапіла, каб прайсці ў наступны раўнд. Там «Дынама» чакае сербскі клуб «Вайводзіна» з Нові-Сада. Першая гульня адбудзецца 28 ліпеня ў Сербіі.

А вось «Шахцёр» саступіў «Дамжале» з лікам 1:2. Адзіны гол у складзе нашай каманды забіў Дзяніс Лапцеў. «Дамжале» ў наступным раўндзе згуляе з англійскім «Вэст Хэмам».

Нагадаем, што сёння таксама ў наступны раўнд выйшла жодзінскае «Тарпеда». У трэцім кваліфікацыйным раўндзе жодзінцы падужаюцца з венскім «Рапідам». 28 ліпеня – гульня ў Жодзіна.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера