Знайсці
21.07.2016 / 19:128РусŁacБел

Блогеру Антону Матольку тэлефануе невядомы з пытаннем, калі будуць хаваць Шарамета і Пальчыса

Вядомы мінскі блогер і фатограф Антон Матолька ў сваім твітары паведаміў, што сёння яму з неіснуючага нумара тэлефанаваў чалавек, які цікавіўся датай пахавання забітага журналіста Паўла Шарамета і Эдуарда Пальчыса, які ў дадзены момант знаходзіцца пад следствам.

«Нумар мне высветліць не ўдалося, найхутчэй, гэта таксафон, — сказаў «Нашай Ніве» Матолька. — Пра асобу сказаць можна мала — мужчына гадоў трыццаці, нейкі вар'ят. Спытаў пра пахаванне аднаго забітага і аднаго жывога чалавека. Калі ж я ў адказ папрасіў назвацца, то ён, не спыняючыся, пачаў несці нейкую лухту пра «свідамізм» як нейкую хваробу, на якую хварэю я і вышэйназваныя людзі, ну і ў такім духу. Апроч аднаго пытання, я яму ні сказаў ні слова».

Нагадаем, што беларускага журналіста Паўла Шарамета ўчора забілі ў Кіеве, падарваўшы машыну. А Эдуард Пальчыс — гэта зняволены стваральнік сайта www.1863x.com.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930