Знайсці
21.07.2016 / 12:559РусŁacБел

Алімпійскі камітэт Расіі прайграў справу па допуску лёгкаатлетаў на Алімпіяду ў Рыа

Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) прайграў справу ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане па пытанні допуску расійскіх лёгкаатлетаў на Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце CAS.

Кіраўнік АКР Аляксандр Жукаў. Фота: Валерый Шарыфулін / ТАСС

«CAS не задаволіў пазоў Алімпійскага камітэта Расіі і 68 расійскіх спартсменаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Дар'я Клішына застанецца адзінай расійскай лёгкаатлеткай, дапушчанай да ўдзелу ў Гульнях-2016.

Генеральны сакратар CAS Мат'ё Рыб заявіў, што АКР не зможа заяўляць лёгкаатлетаў на Алімпіяду-2016. «Згодна з рашэннем, АКР не зможа падаць заяўку на ўдзел у Алімпіядзе на расійскіх лёгкаатлетаў», — сказаў ён.

Летняя Алімпіяда пройдзе ў Бразіліі з 5 па 21 жніўня.

ТАСС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера