Знайсці
19.07.2016 / 21:498РусŁacБел

БАТЭ разбазарыў перавагу ў гульні з фінскім СІКам, але выйшаў у наступны раўнд

Барысаўскі БАТЭ па суме двух матчаў перамог фінскі СІК у рамках другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Гульня тыднёвай даўніны на «Барысаў-Арэне» прынесла дастаткова камфортную перамогу нашай камандзе – 2:0. Таму ў Фінляндыю можна было ехаць дастаткова спакойна.

Гульня ў горадзе з прыгожай назвай Сейняйёкі пачалася для беларускага клуба з серыі «лепш і не прыдумаеш». Ужо на 29-ай хвіліне барысаўцы выйгравалі з лікам 2:0. Спачатку Аляксей Рыас знайшоў Аляксандра Карніцкага, а пасля сам Карніцкі адплаціў той жа манетай Рыасу.

Па суме двух гульняў лік стаў проста непрыстойным 4:0. Пасля гэтага БАТЭ, скажам шчыра, даў слабіну. Цяжка захоўваць канцэнтрацыю, калі ты перамагаеш настолькі ўпэўнена.

Спачатку на 44-ай хвіліне адзначыўся Нгуекам. А на 61-ай Рыскі зрабіў лік роўным – 2:2. Пры другім голе не вельмі ўпэўнена згуляў наш брамнік Сяргей Верамко.

БАТЭ праходзіць у наступны раўнд, але шкада страчаных для рэйтынга краіны балаў. У наступным раўндзе БАТЭ згуляе з пераможцам пары «Хабнарф’ёрдзюр» (Ісландыя) – «Дандалк» (Ірландыя). Першы матч каманд скончыўся з лікам 1:1. Заўтра будзе гульня ў адказ.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера