Знайсці
19.07.2016 / 21:01РусŁacБел

МАК адмовіўся пусціць міністра спорту Расіі на Алімпіяду ў Рыа

Міжнародны Алімпійскі камітэт заявіў, што міністру спорту Расіі Віталю Мутко адмовяць у акрэдытацыі на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра.

Раней Камітэт выпусціў заяву, у якім гаварылася, што ў акрэдытацыі будзе адмоўлена ўсім чыноўнікам, згаданым у дакладзе Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА). Прозвішча Мутко прама не называлася, хоць пра яго гаворыцца ў справаздачы ВАДА.

***

18 ліпеня ВАДА апублікавала даклад, у якім распавядаецца аб дзяржаўнай сістэме ўтойвання станоўчых проб спартсменаў. Віталь Мутко ў справаздачы быў згаданы як чалавек, які асабіста загадаў схаваць пробу замежнага футбаліста, які выступае ў расійскім чэмпіянаце. Мутко гэтую інфармацыю абвяргаў.

Пасля публікацыі дакладу ВАДА Міжнародны Алімпійскі камітэт адмовіў у патранажы ўсім спаборніцтваў у Расіі. У бліжэйшы час МАК вырашыць, якое пакаранне варта ўжыць да Расіі: забараніць ўсёй зборнай ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Рыа, альбо ўжыць санкцыі толькі да асобных спартсменаў і чыноўнікаў.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера