Даслаць навіну
Знайсці
18.07.2016 / 23:16

Футбаліст «Крумкачоў»: «Мы падтрымліваем беларускую мову і імкнёмся развіваць яе выкарыстанне ў штодзённым жыцці клуба»

Паўабаронца «Крумкачоў» Аляксандр Скшынецкі распавёў, што ў клубе імкнуцца да развіцця беларускай мовы ў штодзённым жыцці.

Павялічыць

— Вы, як частка каманды і яе віцэ-капітан, як думаеце, у чым складаецца феномен «Крумкачоў», чый дэвіз «Ляцець высока, глядзець далёка!»?

— У душэўнай адкрытасці каманды. У яе шчырасці і любові менавіта да футболу, да сваіх заўзятараў. У атмасферы ўнутры калектыву. Ну і, канешне ж, гэта наша кіраўніцтва і трэнерскі састаў.

— Якія мэты ў клуба на сезон? Ці скіраваны вы на тое, што пачатковец вышэйшай лігі з ходу возьме медалі?

— Галоўная задача — атрымліваць ад футболу задавальненне і прыносіць яго нашым заўзятарам.

— А як у клубе з беларускамоўнай назвай ставяцца да роднай мовы?

— У вашым пытанні ўжо ёсць частка адказу. Ну а так мы, вядома ж, падтрымліваем беларускую мову і імкнёмся развіваць яе выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці клуба.

Павялічыць

Мікіта Пастухоў, «Газета Слонімская»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31