Знайсці
16.07.2016 / 17:462РусŁacБел

Зорка «Лестэра» сыходзіць у «Чэлсі»

«Чэлсі» афіцыйна абвясціў пра трансфер паўабаронцы Нгало Кантэ, які раней выступаў за чэмпіёна Англіі «Лестэр».

Хаўбек заключыў з лонданскім клубам пяцігадовы кантракт.

«Я вельмі шчаслівы падпісаць кантракт з адным з самых вялікіх клубаў Еўропы. Магчымасць папрацаваць з Антоніа Контэ, бліскучым трэнерам, і некаторымі з найлепшых футбалістаў свету — гэта занадта добра, каб ад такога адмаўляцца.

Мой першы сезон у прэм'ер-лізе атрымаўся асаблівым. Я спадзяюся дасягнуць нават большага за час, які правяду ў «Чэлсі». З нецярпеннем чакаю сустрэчы з новымі партнёрамі. Хачу дапамагчы клубу дамагчыся вялікага поспеху», - сказаў паўабаронца.

Раней сёння з'явілася інфармацыя, што іншая суперзорка «Лестэра» Рыяд Марэз не мае намеру заставацца ў клубе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера