Знайсці
13.07.2016 / 10:161РусŁacБел

Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра будуць трансляваць тры беларускія тэлеканалы

ХХХІ летнія Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра, будуць трансляваць тры беларускія тэлеканалы — «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5».

Сёлета Алімпіяда ўпершыню пройдзе ў Паўднёвай Амерыцы, у 33 відах спорту будзе разыграная рэкордная колькасць камплектаў узнагарод — 306 медалёў. У Бразіліі чакаецца найбольшая колькасць краін-прадстаўніц за ўвесь час правядзення Алімпійскіх гульняў — 206 нацыянальных каманд, сярод якіх і беларуская.

Цырымоніі адкрыцця і закрыцця ХХХІ Алімпійскіх гульняў убачаць гледачы тэлеканала «Беларусь 1». 5 жніўня ўрачыстае адкрыццё Алімпіяды-2016 пройдзе на стадыёне Марыа Філья, больш вядомым як «Маракана», дзе завершыцца эстафета алімпійскага агню. Арганізатары абяцаюць маляўнічае шоу, у якім будзе выкарыстана 3.000 кг феерверкаў і задзейнічаныя 10.000 валанцёраў.

Пра самыя цікавыя моманты Гульняў гледачам распавядуць «Дзённікі Алімпіяды». Яны будуць выходзіць два разы на дзень з 5 жніўня. Раніцай у кароткіх дзённіках можна будзе пачуць самую аператыўную інфармацыю аб спаборніцтвах, якія пройдуць для беларусаў ноччу з-за розніцы ў часе з Бразіліяй. Больш падрабязнымі і грунтоўнымі стануць вячэрнія дзённікі — пасля «Панарамы» на «Беларусь 1». Алімпійскія сюжэты будуць прысутнічаць і ў выпусках Агенцтва тэленавін.

«Беларусь 5» на час гульняў стане кругласутачным алімпійскім каналам, на якім у прамым эфіры будзе паказаная максімальная колькасць спаборніцтваў.

Беларускія спартсмены атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у 25 алімпійскіх відах. На «Беларусь 2» будуць паказаныя спаборніцтвы ў гульнявых відах спорту, у тым ліку з удзелам жаночай баскетбольнай каманды, якая прабілася другі раз у сваёй гісторыі на Алімпіяду.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930