Знайсці
12.07.2016 / 18:1313РусŁacБел

У Расіі цкуюць лёгкаатлетку Дар’ю Клішыну, якую дапусцілі да Алімпіяды

25-гадовая скакуха ў даўжыню Дар’я Клішына — гэта адзіная расійская лёгкаатлетка, якую дапусцілі да Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Сама Дар’я з Цвяры, але апошнія тры гады стала жыве ў ЗША.

Гэта не самая моцная расійская атлетка. Толькі ў 2014 годзе яна была трэцяй на чэмпіянаце Еўропы ў Цюрыху. Гэта найвышэйшае дасягненне Клішынай.

Калі стала вядома, што расійскую зборную не дапусцяць да Алімпіяды праз шматлікія выпадкі ўжывання допінгу, яна звярнулася ў Міжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкі (ІААF) з просьбай дапусціць яе да Алімпіяды. Усе астатнія 67 заявак былі адхіленыя.

Прычым Клішына будзе выступаць не пад расійскім, а пад нейтральным сцягам.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Клішына пакінула допіс на англійскай мове, дзе дзякуе ІААF за вынесенае рашэнне. «Сёння я сапраўды шчаслівая», — напісала яна.

Пасля гэтага ў каменты да Клішынай прыйшлі дастаткова агрэсіўная публіка, якая стала пераконваць, што спартсменка — гэта ганьба краіны, а таксама яна здрадзіла інтарэсам краіны.

Праз нейкі час Дар’я Клішына пакінула іншы допіс: «Дарагія сябры, цяпер як ніколі нам патрэбна ваша падтрымка. Ніхто не павінен апускаць рукі, і нам варта дачакацца рашэння суда і спадзявацца што яно будзе на карысць рускіх атлетаў і што ўсё ж такі наша каманда зможа паехаць на Алімпіяду ў Рыа», — напісала Клішына, аднак нават пад гэтым допісам было мноства негатыўных водгукаў.

Алімпіяда ў Рыа пройдзе ад 5 да 21 жніўня.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930