Знайсці
12.07.2016 / 08:123РусŁacБел

Сёння БАТЭ бярэ чарговы старт у Лізе чэмпіёнаў

Сёння барысаўскі БАТЭ стартуе ў новым сезоне футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супернікам па 2-м кваліфікацыйным раўндзе будзе фінскі СІК.

Матч БАТЭ — «Рома», які скончыўся год таму перамогай барысаўскага клуба, фота Сяргея Гудзіліна.

Першая гульня пройдзе сёння на «Барысаў-Арэне» (пачатак у 21:00, трансляцыя на «Беларусь-5»). Матч у адказ — праз тыдзень.

«Наша Ніва» плануе весці рэпартаж з Барысава.

Каб трапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці ўсе тры этапы: другі, трэці і стадыю плэй-оф кваліфікацыі.

БАТЭ пяць разоў дабіраўся да групавога турніра Лігі чэмпіёнаў.

Першы раз у сезоне 2008/2009 гг., тады супернікамі ў групе былі «Рэал», «Ювентус», «Зеніт» і велізарныя чэргі па квіткі ў Мінску.

Таксама барысаўскі клуб выходзіў у групавы этап улетку 2011, 2012, 2014 і 2015 гг.

Сярод супернікаў беларускага клуба былі таксама: «Барселона» (двойчы), «Мілан», «Баварыя» (якую перамаглі ў Мінску ў кастрычніку 2012), «Валенсія», «Порту», «Ліль», «Шахцёр», «Баер», «Рома», «Атлетык».

Двойчы БАТЭ выступаў у групавым турніры Лігі Еўропы: у 2009/2010 і 2010/2011 гг. Сюды ён выбываў праз асечкі ў кваліфікацыі ЛЧ.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930