Знайсці
11.07.2016 / 06:581РусŁacБел

Грызман стаў уладальнікам «Залатой буцы», Раналду — другі

Форвард зборнай Францыі Антуан Грызман стаў найлепшым бамбардзірам Еўра.

uefa.com

Форвард атрымае спецыяльны прыз — «Залатую буцу». Грызман згуляў на турніры 555 хвілін, адзначыўшыся 6 галамі і 2 выніковымі перадачамі.

На другім месцы ў спісе найлепшых бамбардзіраў Еўра застаўся форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду. Ён атрымае «Сярэбраную буцу». Раналду адыграў 625 хвілін, адзначыўшыся 3 галамі і 3 асістамі.

На трэцім месцы застаўся форвард зборнай Францыі Аліўе Жыру. Ён атрымае «Бронзавую буцу». Жыру адыграў 456 хвілін, адзначыўшыся 3 галамі і 2 асістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930