Знайсці
07.07.2016 / 23:5623РусŁacБел

Auf Wiedersehen! Францыя перамагае Германію — 2:0

Вызначыўся другі фіналіст Еўра-2016. Ім сталі гаспадары турніру — зборная Францыя.

Антуан Грызман. Фота uefa.com.

Мабыць, гэта была адна з найбольш відовішчыных гульняў сёлетняга Еўра. Матч праходзіў на высокіх хуткасцях, сустрэчных атаках. Спачатку троху лепш выглядалі французы, потым — немцы, пасля — зноў французы.

Усё ж справядлівым вынікам першага тайма павінна была быць нічыя. Але сваю справу зрабіў фатальны вуглавы ў кампенсаваны арбітрам час. Рукой у паветры згуляў Басці Швайнштайгер. Гэткі самы момант быў у немцаў у чвэрцьфінале з італьянцамі, тады рукой згуляў Баатэнг.

Італьянскі арбітр прызначыў пенальці. Антуан Грызман такія шанцы не разбазарвае — 1:0.

У другім тайме праблемы немцаў пагоршыліся траўмай абаронцы Жэрома Баатэнга, які падвярнуў нагу на роўным месцы. Абаронцу давялося замяняць.

Магчыма, менавіта Баатэнга не хапіла ў штрафной, калі той самы Грызман у другім тайме прапіхнуў мяч у брамку чэмпіёнаў свету — 2:0.

У Антуана Грызмана стала 6 галоў. Ён найлепшы бамбардзір гэтага Еўра.

Варта адзначыць, што гэтая зборная Францыі ў верасні прыедзе ў Барысаў, каб падужацца са зборнай Беларусі.

У фінале 10 ліпеня сустрэнуцца Партугалія — Францыя. Гульня пачнецца ў 22:00.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера