Лукашэнка закрыў Усебеларускі сход фразай «Беражыце сябе» АНЛАЙН
13:05
Ўсё, дэлегаты раз'язджаюцца, фініта. Гэта колькі ж словаў і грошай на вецер за два дні!.. #сход16pic.twitter.com/9rohmjVui0
Зараз вось #сход16pic.twitter.com/joCMgp01nM
12:27
«Шчасця, дабрабыту, працвітання», — рэзюмуе Лукашэнка і завяршае сход.
Гучыць гімн.
Лукашэнку сёння трэба ва Узбекістан на саміт ШАС.
«Шчасця, поспехаў, беражыце сябе», — дадае кіраўнік Беларусі пасля гімна.
12:22
Лукашэнка дзякуе арганізатарам Сходу за арганізацыю і падрыхтоўку форуму.
Бурныя апладысменты.
12:17
Ніхто, апроч беларускага народа, не мае права вырашаць, як жыць далей, кажа Лукашэнка. Яго перарываюць апладысментамі.
Ён заклікае дэлегатаў давесці да працоўных рашэнні Сходу.
Ён заклікаў з гонарам прывітаць кіраўнікоў Савецкай Беларусі, якія прысутнічаюць у зале — Мікалая Слюнькова, Яфрэма Сакалова, Анатоля Малафеева, Мікалая Дзяменцея, Вячаслава Кебіча.
Пра першых кіраўнікоў незалежнай Беларусі — Станіслава Шушкевіча і Мечыслава Грыба — не сказаў. Зрэшты, іх і на сходзе няма.
12:10
Выступае Лукашэнка.
12:09
Тым часам, пад Палац рэспублікі прыйшла бабуля, якая не змагла дазваніцца па гарачай лініі #сход16pic.twitter.com/qQDVMvMTmg
12:09
Рэзалюцыя прынята. Здаецца, адзінагалосна.
12:08
Збіраюцца прыняць рэзалюцыю і зварот да беларускага народа.
Выступае кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат) Інна Мядзведева, яна ж кіраўніца рэдакцыйнай камісіі.
Цікава, што заўтра Белстат мае агучыць сярэдні заробак за май. У красавіку ён склаў бруднымі 7 млн 86 тыс. рублёў.
12:07
Зачытваюць віншавальныя тэлеграмы, у прыватнасці, ад Валянціны Мацвіенка.
Дэлегаты апладысментамі дзякуюць за тэлеграмы.
12:04
Галасуюць ці варта спыніць выступы. Аданагалосна вырашылі спыніць #сход16
12:01
Кавалька расказвае, што АЭС будзе бяспечнай #сход16
11:58
Цяпер ля мікрафона Адам Кавалька, кіраўнік Астравецкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі #сход16
11:55
Затым выступае жанчына, майстар пашывачнага ўчастка кампаніі "Marko", якая вырабляе абутак, расказвае як добра працаваць на "Marko" #сход16
11:54
Ражко паскардзўся на Чарнобыль, падзякаваў Лукашэнку за адкрыццё цэнтра радыяцыйнай медыцыны #сход16
11:53
Выйшаў Аляксандр Ражко, што ўзначальвае Рэспубліканскі навукова-практычны Цэнтр Радыяцыйнай Медыцыны і Экалогіі Чалавека ў Гомелі #сход16
11:43
Сеген скончыў. Эх, Лукашэнка больш не каментуе выступоўцаў #сход16
11:43
Сеген дзякуе Беларусі і беларускай уладзе за падтрымку беларусаў Польшчы #сход16
11:42
Выступае прадстаўнік беларусаў Польшчы Базыль Сеген #сход16
11:34
Манаеў прапануе ў дзень незалежнасці праводзіць у іншых краінах "дзень беларусі", на якім будуць выступаць нашы артысты. #сход16
11:32
Манаеў скардзіцца, што ў тэатры ходзяць менш, бо прыязджаюць "замежныя антрэпрызы" #сход16
11:30
Манаеў: дзейнасць Купалаўскага тэатра заўсёды была накіраваная на фарміраванне ідэалогіі незалежнай Беларусі #сход16
11:27
Выступіў акцёр Купалаўскага тэатра Віктар Манаеў. Лукашэнка не каментаваў.
Манаеў выступае на беларускай. Кажа пра дзяржпадрымку тэатраў, тое, як гэта добра #сход16
11:23
Далей выступае Драгамір Карыч, ганаровы консул Беларусі ў Сербіі. Хваліць "Viber" #сход16 Увогуле, кажа добрыя словы пра Беларусь Карыч
11:17
Лукашэнка не каментуе выступ Кандрусевіча. #сход16
11:15
Выступае мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён прамаўляе па-беларуску.
Кандрусевіч: сёння трэба вярнуцца да базавых маральных каштоўнасцяў, традыцыйных маральных прынцыпаў #сход16
11:11
АГЛ: кажуць, у нас дыктатура. А пры дыктатуры 2 разы не паўтараюць. А ў нас і 5 разоў часам трэба паўтарыць #сход16
11:08
АГЛ пра скарачэнне дзяржапарата- галоўнае, каб была вытворчасць, астатняе будзе #сход16
11:07
Лукашэнка пасля выступу Шчоткінай узгадвае як працаваў партыйным работнікам #сход16
11:01
Шчоткіна прапануе падняць фінансавую дапамогу бацькам дзяцей-інвалідаў #сход16
11:00
Міністр працы кажа - ў нас на 23% стала больш шматдзетных сямей
#сход16
10:55
Мы ўсё можам, у нас моцная эканоміка, і не трэба вывозіць грошы з краіны і набываць тэхніку для Белкалія за мяжой - АГЛ #сход16
10:54
АГЛ узгадвае час, калі "стаялі насмерць" - гісторыю з Керымавым, разрывам кантракта "Уралкаліем" і арыштам Баумгертнера ў 2013 #сход16
10:52
Ізноў Лукашэнка. Кажа, "так званыя апазіцыйныя СМІ" пачынаюць казаць - вось, на вашых форумах выступаюць "кіты", у якіх усё добра #сход16
10:41
АГЛ: Мы ў свой час з Касінцом свае сёлы прывялі ў парадак. Цяпер там чэргі, каб там жыць #сход16
10:40
пра неперспектыўныя вёскі - будзе ісці міграцыя з сяла, бо ў нас 20-30% на вёсцы, а на Захадзе - 6-7% #сход16
10:37
О, АГЛ кажа, што ў будучыні "на сяле" застануцца толькі аграгарадкі. І былыя цэнтры савецкіх калгасаў і саўгасаў. іх трэ развіваць #сход16
10:36
Паказваюць Русага. Не надта шчаслівым выглядае галоўны па льну. Але галавой ківае #сход16
10:35
Цяпер АГЛ кажа пра мадэрнізацыю льнапрадпрыемстваў. За лён у нас адказвае персанальна Міхаіл Русы, намеснік прэм'ера.Будзьце ў курсе #сход16
10:32
О,сёння Лукашэнка каментуе выступоўцаў! Кажа, што вобласці не павінны супернічаць паміж сабой, бо тады Мінская ўсіх пераможа #сход16
10:31
Нармальна ўсё і ў Віцебскай вобласці #сход16
10:23
Усё, скончыў прэзідэнт. Далей -старшыня Віцебскага абл.савета дэпутатаў Цярэнцьеў #сход16
10:22
АГЛ: Калі вучоныя будуць рабіць штосьці, што не падыходзіць вытворчасці, то можна скардзіцца прэзідэнту #сход16
10:21
АГЛ: Калі вучоныя штосьці зрабілі новае, вытворчасць не мае правоў адмовіцца. Канечне, не заўсёды вучоныя робяць, тое, што нам трэба.#сход16
10:19
Лукашэнка расказвае, як раней у Акадэміі навук ён прасіў вынік, а яго не было. Ну, ён і мадэрнізаваў яе. Цяпер норм #сход16
10:18
О, Лукашэнка ўзяў слова. Кажа ва ўсіх гучыць слова "інавацыі", а што за інавацыі без навукі? #сход16
10:06
Першым сення выступае Гусакоў, старшыня прэзідыума Акадэміі навук #сход16
10:04
Пачынаюць з віншавання дэлегатаў, у якіх сення дзень народзінаў. Зачытваюць прозвішчы, усе вяла пляскаюць у далоні #сход16
09:59
Усе дэлегаты ўжо ў залі, і Лукашэнка там. Працягнуцца выступы дэлегатаў #сход16
09:46
Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў 2020 годзе, можа быць, будзе магчымасць галасаваць па электроннай пошце #сход16pic.twitter.com/OCCk8v9CQA
Ярмошына таксама кажа пра план (дакумент) на будучую пяцігодку:
«Я звярнула ўвагу на развіццё «электроннай Беларусі». Мяне зацікавіла больш за ўсё адно палажэнне, якое дазволіць нам мадэрнізаваць галасаванне. У праграме гаворыцца, што да 2020 года ў кожнага грамадзяніна павінен быць электронны подпіс. І тады, калі гэта будзе, мы змаглі б не арганізоўваць галасаванне за мяжой, а даць магчымасць грамадзянам галасаваць з дапамогай электроннай пошты. Таму я, як, напэўна, і ўсё прафесійныя людзі, у кожным дакуменце шукаю тое, што можна выкарыстаць у сваёй галіне».
09:44
Генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Уладзімір Пракапцоў паведаміў, што на сходзе ён не ўпершыню.
«Я бяру ўдзел ужо ў другім сходзе. Ці падабаецца? Так. Бо вызначаныя прыярытэты нашай дзейнасці. Мяне вылучыў калектыў музея».
Мы пацікавіліся, ці галасаваў ён на гэтых сходах «супраць»?
«Я галасаваў «за» і сёння б галасаваў «за», — адказаў Пракапцоў. — Ці былі моманты, калі галасаваў супраць? Такіх момантаў не было».
Але ж ці ўплывае сход на штосьці?
«Я думаю, што да. Ва ўсякім разе, на мяне асабіста як кіраўніка музея. Я думаю, што кожны на сваім месцы… Заможнасць нашай Беларусі залежыць ад нас, пачынаючы ад дырэктара музея, скончваючы канкрэтным работнікам на сваім месцы. Калі будзем працаваць вельмі аддана, патрыятычна, тады і будзе вынік, тады і будзем жыць лепш. За нас ніхто нічога не зробіць», — кажа Пракапцоў. — Навошта для гэтага сход? Вызначыць стратэгію развіцця краіны. Думаю, што будуць выступы, будуць нейкія дыскусіі».
09:43
Шчоткіна ізноў расказвала пра роўныя магчымасці і правы жанчынаў, мы спыталі-ці не феміністка яна? Кажа:не, абсалютна,божа ўпасі! #сход16
09:41
Старшыня КДБ Вакульчык: па справах па наемніцтву ў нас праходзіць 138 чалавек #сход16
09:40
Мін.працы Шчоткіна:я не супраць,што журналісты пішуць пра жытло чыноўнікаў.мне не падабаецца падача матэрыялу#сход16 pic.twitter.com/h7djfYWJPv
09:34
Пракаповіч аказаўся не надта ў гуморы.Дэнамінацыю каментаваць адмовіўся.Кажа:пра яе Калаўр ужо ўсё расказаў #сход16pic.twitter.com/T7Rk2jcgQO
09:27
Пакуль што дэлегаты толькі пад'язджаюць. Тыя, хто ўжо тут(асабліва мужчыны) фатаграфуюцца з мадэлькамі ў нац.строях pic.twitter.com/TOy6TuJFn6
09:25
Паціху пачынаецца другі дзень #сход16. Расклад наступны: pic.twitter.com/Si478wHWuU
Другі дзень сходу пачнецца з выступленняў дэлегатаў і запрошаных. Чакаецца, што сёння будуць прынятыя рэзалюцыя і зварот яго ўдзельнікаў да суайчыннікаў.
Аляксандр Лукашэнка выступіць з заключным словам на закрыцці форуму. Адбудзецца гэта каля 12-й гадзіны.