Знайсці
22.06.2016 / 15:4652РусŁacБел

Падборка ФОТАК з інстаграмаў удзельнікаў Усебеларускага сходу

Дэлегаты 5-га Усебеларускага сходу актыўна дзеляцца фотаздымкамі ў сацыяльных сетках Інстаграм, Укантакце, Фэйсбук.

Аксана Апацёнак з Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа пахвалілася пасведчаннем і значкамі ўдзельніка схода, а таксама выклала фотку з іншымі ўдзельніцамі мерапрыемства.

Андрэй Вяземскі, футбаліст юнацкага складу каманды «Жлобін» у сваім інстаграме выкладае нямала здымкаў з Мінска. Напрыклад, від з нумара гасцініцы «Беларусь». У хлопца пытаюцца: што там робіш? Дэлегат на 5-ым Усебеларускім сходзе, адказвае ён. «Я…ць ты мэн», — адказваюць яму.

А вось так Андрэй Вяземскі выглядае перад выхадам на з’езд.

Сяброўка прапануе карыстальніцы rudya23 паехаць на выхадныя ў Варшаву пад фотаздымкам са Сходу.

Вось так сур’ёзна выглядае дэлегат Сяргей Міцкевіч з Гомеля.

Настасся Калодзінская, першы сакратар Стаўбцоўскага раённага камітэта БРСМ піша: «Хех, дэлегат 5-га Усебеларускага сходу». «Цяпер да цябе не падысці», — жартуюць яе каментатары.

Прыгожымі здымкамі дзеліцца начальнік штаба працоўных справаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вікторыя Кужалева.

А тут, акрамя смайліка, якім Вольга Калеснікава суправаджае свае эмоцыі ад сустрэчы з прэзідэнтам, цікавае напісанне тэга —»дэлегаНт».

«У што нас толькі не адзяваюць», — піша дзяўчына, што працуе на сходзе. «Затое патрыятызм развіваецца яшчэ як!» — па-руску працягвае яна.

Сэлфі ад Вікторыі Рачковай — прадстаўніцы БРСМ Лоеўскага раёна.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930