Знайсці
22.06.2016 / 13:232РусŁacБел

Хакеіст Уладзімір Дзянісаў: «Я назаўжды застануся беларусам. Адмову не напішу ні з якой прычыны»

Капітан «Трактара» і абаронца зборнай Беларусі Уладзімір Дзянісаў падзяліўся меркаваннем аб легіянерскім статусе беларускіх гульцоў у КХЛ.

— Вы працягнулі кантракт з «Трактарам» на два гады.

— Было яшчэ некалькі прапаноў, але я рады застацца ў «Трактары». Правёў тут паўсезона і не хацеў мяняць каманду. Тым больш беларусам вярнулі легіянерскі статус у КХЛ — працаўладкавацца ў Расеі стала больш складана. Не ведаю чаму, але нашы суседзі не ўспрымаюць беларусаў як легіянераў, як чэхаў, канадцаў ці фінаў. Лічаць, што мы не адпавядаем ўзроўню. Стаўлюся да гэтага як да данасці.

— Паўночная Амерыка — перагорнутая старонка?

— Па ўсім відаць. Але ніколі не ведаеш, што чакае ў будучыні. Ёсць прыклады, калі і пасля 30 гадоў людзі з'язджалі за акіян. На сёння я гулец «Трактара» — усе думкі пра яго.

— Калі ў Расіі не ўспрымаюць беларусаў як легіянераў, можа, грэшнай справай, вам прапаноўвалі абысці ліміт вядомым спосабам?

— Па-першае, ніхто не прапаноўваў. Па-другое, не важна, прыехаў я на чэмпіянат свету ці не, які ў мяне пашпарт і дзе буду жыць, я назаўсёды застануся беларусам. Адмову не напішу ні ў якім разе. Нават калі дапусціць думку аб змене грамадзянства, то павінна прайсці чатыры гады, каб я перастаў лічыцца ў Расіі замежнікам. Самі разумееце, мне не 20 гадоў, каб на такое адважыцца.

— Што наогул думаеце пра легіянерскі статус беларусаў?

— Неабходная выразная пэўнасць: альбо мы легіянеры, альбо не. Не павінна быць так: сёння — так, заўтра — не, паслязаўтра — неяк яшчэ. Тое, што дзеелася ў мінулым годзе, — нонсэнс! «25 жніўня вырашым пытанне». Пачынаецца сезон. «А не, пачакайце да 8 верасня». Вось як гэта называецца? Не салідна. Мы ж гуляем не на першынство вадакачкі. Ліга міжнародная і існуе дзявяты год, а правілы для клубаў неаднолькавыя. Чаму замежным камандам дазваляецца мець у складзе колькі заўгодна легіянераў, а расійскім — не больш за пяць? Альбо ўводзьце аднолькавы ліміт для ўсіх, альбо адмяніце яго наогул. Але гэтыя правілы не мы ўводзім. Ёсць дзядзькі наверсе, якія ўсё вырашаюць. А нам нічога не застаецца, як падпарадкавацца, — сказаў Дзянісаў.

by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930