Знайсці
20.05.2008 / 14:305РусŁacБел

Рыхтуецца продаж «Паліміру» і «Нафтану»

Разглядаецца варыянт продажу акцыяў гэтых самых прыбытковых і самых прывабных прадпрыемстваў адзіным гаспадарчым комплексам, заявіў 20 траўня намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Міхаіл Асіпенка.

Разглядаецца варыянт продажу акцыяў самых прыбытковых і самых прывабных прадпрыемстваў адзіным гаспадарчым комплексам, заявіў 20 траўня намесьнік старшыні канцэрну Міхаіл Асіпенка.

Да канца году канцэрн плянуе падаць на разгляд ураду прапановы па прыватызацыі прадпрыемстваў «Палімір» і «Нафтан». «Разглядаецца варыянт продажу акцыяў прадпрыемстваў адзіным гаспадарчым комплексам», ‑‑ заявіў 20 траўня намесьнік старшыні канцэрну Міхаіл Асіпенка.

На сёньня «Белнафтахім» вядзе перамовы з двума патэнцыйнымі інвэстарамі. «Хутчэй за ўсё, доля інвэстара будзе роўнай зь дзяржаўнай доляй, мы плянуем 50 на 50, разуменьне патэнцыйных пакупнікоў у гэтым ёсьць», — паведаміў М. Асіпенка. Паводле яго інфармацыі, ацэнку прадпрыемстваў правядуць міжнародныя экспэрты. Згодна праграмаў у разьвіцьця ў «Палімір» неабходна інвэставаць $1,8 млрд, а ў «Нафтан» — звыш $600 млн.

Паводле БелаПАН

Тацяна Манёнак: «Палімір» і «Нафтан» найхутчэй набудзе «Лукойл»

Аглядальніца газэты «Белорусы и рынок» камэнтуе заяву намесьніка старшыні канцэрну Міхаіла Асіпенкі пра продаж акцыяў прадпрыемстваў стратэгічнаму інвэстару адзіным гаспадарчым комплексам.

Найперш адзначу, што гэта абсалютна нармальны працэс. Чатыры гады таму такі варыянт разглядаўся і ўжо пакупнікі знайшліся, аднак іх спалохалі прапанаваныя ўрадам Беларусі ўмовы. У 2006 годзе таксама меркавалі аб’яднаць «Палімір» і «Нафтан» у адно прадпрыемства. Тады на той вераемны комплекс прэтэндавалі расейскія «Слаўнафта» і «Лукойл», якія дамовіліся набыць яго пароўну. Ізноў не атрымалася. Сёньня, зважаючы на лёс уласьніка «Слаўнафты» Міхаіла Гуцарыева, застаўся «Лукойл». Ён і будзе, на маю думку, найбольш імаверным стратэгічным пакупніком. Дый як жа інакш, бо ўявіце сытуацыю, калі «Белнафтахім» прадае аб’яднаньне заходняму інвэстару: на заўтра ж нам адключаць пастаўкі нафты. Нашая нафтаперапрацоўка моцна залежыць ад сыравіны. У выпадку продажу прадпрыемстваў расейцам, можна будзе разьлічваць на лепшыя ўмовы з пастаўкай сыравіны. І «Нафтан», і «Палімір», зважаючы на велізарныя сродкі, закладзеныя ў праграмы разьвіцьця, маюць вострую патрэбу ў стратэгічным інвэстары. Бо дзяржава забірае сабе звышпрыбыткі ад перапрацоўкі нафты. Вытворчасьці «Нафтану» былі мадэрнізаваныя, што спрыяе попыту на яго прадукцыю на Захадзе. Але такая мадэрнізацыя мусіць быць сталай, каб не адставаць ад тэхналёгіяў. І тут самім ня справіцца.

Ня думаю, што працэс акцыянаваньня прадпрыемстваў «Белнафтахіму» будзе хуткім. Варта чакаць гандлю з абодвух бакоў. На прадпрыемствах ляжаць цяжкім грузам невытворчыя актывы, сацыяльныя аб’екты. Але працэс гэты незваротны. Нам застаецца толькі спадзявацца, што ўрад зробіць гэта прафэсійна, бяз стратаў для нашага бюджэту.

Запісаў Сямён Печанко

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера