Знайсці
22.06.2016 / 00:017РусŁacБел

Харватыя сенсацыйна перамагае Іспанію. Нас чакае суперматч у 1/8 Італія – Іспанія

Зборная Харватыі дастаткова нечакана заняла першае месца ў падгрупе D. Заключная сустрэча для іспанцаў пачыналася вельмі добра. Ужо на 7-й хвіліне Альвара Марата, які якраз перайшоў з «Ювентуса» ў «Рэал» адкрыў лік.

Радасць зборнай Харватыі. Фота uefa.com.

Аднак пры гэтым гульня да перапынку была роўнай. Гэта адлюстроўвалася як па колькасці ўдараў, гэтак і па валоданні мяча. Ужо на апошняй хвіліне тайма Нікола Калініч зраўняў лічбы на табло – 1:1.

У другім тайме харвацкі брамнік Субашыч адбіў пенальці, які бясхітрасна выканаў Серхіа Рамас.

А на 87-й хвіліне харваты правялі кінжальны контрвыпад. Спружына атакі разжалася імгненна. Калініч адпасаваў на Перышыча, і гулец «Інтэра» не схібіў – 2:1.

Гэтая перамога ўзняла Харватыю на першае месца ў групе, а Іспанію апусціла на другое. Гэта значыць, што на стадыі 1/8 фінала нас будзе чакаць супергульня Італія – Іспанія.

У другім матчы ў групе Турцыя перамагла Чэхію – 2:0. Становішча ў табліцы: Харватыя – 7 пунктаў, Іспанія – 6, Турцыя – 3, Чэхія – 1.

Перамога Турцыі вывела ў плэй-оф зборную Паўночнай Ірландыі.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера