Знайсці
20.06.2016 / 23:278РусŁacБел

Дэпартаваны важак расійскіх заўзятараў вярнуўся ў Францыю і быў арыштаваны на матчы Расія — Уэльс

Кіраўнік Усерасійскага аб'яднання заўзятараў Аляксандр Шпрыгін быў арыштаваны ў Тулузе падчас матчу зборнай Расіі з камандай Уэльса, паведамляе ў панядзелак ria.ru са спасылкай генеральнага консула Расіі ў Францыі.

Раней генконсул Расіі ў Марсэлі Сяргей Малчанаў паведаміў, што Шпрыгін знаходзіўся ў Тулузе і быў на матчы Расіі з Уэльсам. Ён вярнуўся ў Францыю разам з трыма іншымі заўзятарамі, якіх выдварылі з Францыі ў суботу, 18 чэрвеня.

«Шпрыгін сапраўды затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне паліцыі ў аэрапорце. У бліжэйшы час па ім будзе прынята рашэнне і ён будзе высланы з краіны», - паведаміў генконсул.

Малчанаў дадаў, што Шпрыгіну была вынесена забарона на знаходжанне ў Францыі, які ўступіў у сілу ў панядзелак, 20 чэрвеня. Па словах генконсула, кіраўнік УАЗ мог не ведаць аб гэтай забароне.

Сам Шпрыгін заявіў, што яго затрымалі на стадыёне падчас матчу без тлумачэння прычын. Яго затрымалі пры спробе прайсці на сектар заўзятараў.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера