Знайсці
20.06.2016 / 13:183РусŁacБел

БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў згуляе з фінскім СІКам

У матчы 2-га раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе з фінскім СІКам (горад Сейняёкі на захадзе краіны).

Лёсаванне прайшло сёння ў Ньёне.

Матчы пройдуць 12-13 ліпеня і 19-20 ліпеня.

Першы матч — у Барысаве.

СІК (Seinäjoen Jalkapallokerho — Сейняёкскі футбольны клуб) быў заснаваны ў 2007 г. У вышэйшай лізе Фінляндыі гуляе з 2014 г., у тым жа годзе фінішаваў на 2-м месцы, а ў 2015 г. стаў чэмпіёнам краіны.

Праўда, у мінулым годзе не здолеў пераадолець першай стадыі Лігі Еўропы, прайграўшы ісландскаму «Хафнаф'ёрдуру» 0:1, 0:1.

У сёлетнім першынстве клуб ідзе на 7-м месцы (у чэмпіянаце Фінляндыі гуляе 12 клубаў) з 17 баламі. У СІКа — 5 перамогаў, 2 нічыі і 7 паразаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера