Знайсці
19.06.2016 / 21:4817РусŁacБел

«Міс Беларусь 2016» стала мінчанка Паліна Барадачова ФОТАРЭПАРТАЖ

У Мінску завяршыўся 10-ы Нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь 2016», галоўным арганізатарам якога быў тэлеканал АНТ. Пераможцай, атрымаўшы карону з рук Вікторыі Мігановіч («Міс Беларусь 2014»), стала 23-гадовая мінчанка Паліна Барадачова. Удзельніца пад нумарам 1. За карону змагалася 26 фіналістак.

Паліна Барадачова два гады адвучылася ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, але кінула яго. Зараз працуе мадэллю.

Аздабленне сцэны было прасякнута матывамі ВКЛ і шляхетнасці. Не заўсёды, але гэта прыемна здзівіла.

VIP-персоны сярод гледачоў конкурсу.

Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава (у цэнтры), міністр культуры Барыс Святлоў (злева) і старшыня ФПБ Міхаіл Арда (за Качанавай).

Гледачоў і ўдзельніц конкурсу прывітаў са сцэны Аляксандр Лукашэнка.

Выхад удзельніц «Міс Беларусь 2016» адбываўся ў строях з нацыянальнымі матывамі. На фота «Міс топ-мадэль» Паліна Пімахіна.

Адным з цвікоў дэфіле быў выхад фіналістак у строях розных эпох: ад старажытнаславянскіх да шляхецкіх часоў ВКЛ і Барбары Радзівіл.

«Першая Віцэ-Міс» Саўчук Кацярына падчас дэфіле ў купальніках.

№7 Марыя Лабанава - «Міс фота».

«Другая Віцэ-Міс» - Анастасія Сарока.

№14 - «Міс сяброўства» Анастасія Ісакава.

«Міс топ-мадэль» - Паліна Пімахіна падчас дэфіле ў купальніках.

«Міс Беларусь 2016» - Паліна Барадачова.

Паліна сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе «Міс свету».

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера