Знайсці
19.06.2016 / 20:032РусŁacБел

Беларускія баскетбалісткі прарваліся на Алімпіяду ў Рыа

Беларускія баскетбалісткі атрымалі перамогу над камандай Паўднёвай Карэі ў вырашальным матчы за выхад на Алімпіяду-2016 з лікам 56:39 і другі раз у гісторыі выступяць на Алімпійскіх гульнях.

Беларускам дастаўся апошні з пяці пропускаў на Алімпіяду-2016, якія разыгрываліся на адборачным турніры ў французскім Нанце.

Беларускія баскетбалісткі другі раз у сваёй гісторыі выйшлі на Алімпійскія гульні.

Фота fiba.com

Пасля заканчэння гульні лідар зборнай Алена Леўчанка расплакалася.

Самай выніковай у складзе пераможцаў стала Ліндсэй Хардзінг, якая набрала 17 балаў.

Фота fiba.com

На папярэдняй стадыі беларускі таксама атрымалі перамогу над Нігерыяй, а ў чвэрцьфінале алімпійскай кваліфікацыі саступілі Кітаю. У турніры за 5-8-е месца беларускі стартавалі з разгромнай перамогі над Аргенцінай.

Пуцёўкі на Алімпіяду на кваліфікацыі ў Нанце аформілі таксама зборныя Кітая, Іспаніі, Турцыі і Францыі.

Сербія атрымала пропуск на Гульні як чэмпіён Еўропы-2015, ЗША — як чэмпіён свету-2014. Каманда Канады заваявала пропуск на Гульні на чэмпіянаце Амерыкі-2015, Аўстралія — на чэмпіянаце Акіяніі-2015, Японія — на чэмпіянаце Азіі-2015, Сенегал — на чэмпіянаце Афрыкі-2015. Зборная Бразіліі згуляе на Алімпіядзе на правах гаспадыні турніру.

Упершыню зборная Беларусі выступала на Алімпіядзе ў 2008 годзе ў Пекіне. Тады беларускі занялі 6-е месца.

Баскетбольны турнір пройдзе з 7 па 20 жніўня. 12 камандаў будуць разбітыя на групы па 6 зборных. Чатыры каманды з групы выходзяць у 1/4 фіналу.

Паводле sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930