Знайсці
19.06.2016 / 11:341РусŁacБел

Беларускія баскетбалісткі згуляюць з карэянкамі за выхад на Алімпіяду-2016

Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў першай гульні «суцяшальнага» турніру алімпійскай кваліфікацыі перамаглі аргентынак з розніцай 40 балаў (84:44) і згуляюць з карэянкамі за пуцёўку на Алімпійскія гульні-2016.

Сёння падапечныя Анатоля Буяльскага сустрэнуцца з камандай Рэспублікі Карэя ў паядынку за апошні пропуск у Рыа-дэ-Жанейра. На папярэднім этапе кваліфікацыі беларускі ўступілі карэянкам з лікам 65:66.

Раней права паездкі ў Рыа заваявалі баскетбалісткі Іспаніі, Францыі, Турцыі і Кітая, якія паспяхова правялі свае адборачныя матчы ў Нанте. Акрамя іх у баскетбольных баталіях Алімпіяды-2016 прымуць удзел каманды Бразіліі, ЗША, Сербіі, Канады, Аўстраліі, Сенегала і Японіі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера