Знайсці
18.06.2016 / 20:514РусŁacБел

Ісландыя працягвае на Еўра серыю без паразаў

Зборная Ісландыя працягвае нічыйнае шэсце па палях Еўра-2016. Матч з Венгрыяй скончыўся з лікам 1:1 — тым самым, што і ў папярэдняй гульні з Партугаліяй.

У папярэднім матчы з Партугаліяй ісландцы былі вымушаныя гуляць у звышабарончы футбол. Адабраўшы мяч у Крышціяну Раналду ці яго партнёраў, абаронцы што ёсць сілы выбівалі яго наперад.

Клас венграў быў не такім высокім, таму якія-ніякія атакі ісландцам удаваліся. Адна з іх на 40-й хвіліне скончылася прызначэннем даволі спрэчнага пенальці. Гільфі Сігурдсан развёў мяч і знакамітага «варатара ў штанах» Габора Кірая па розных вуглах варот.

Венгрыя не здавалася, і за дзве хвіліны да канца гульні змагла адыграцца. Прычым нагамі ісландца Біркіра Севарсана, які зрэзаў мяч у свае вароты.

Як вынік — заслужаныя 1:1, якія пакідаюць абедзвюм камандам шанцы на выхад з групы.

На дадзены момант у Венгрыі 4 балы, у Ісландыі 2 балы, у Партугаліі 1 бал, і ў Аўстрыі 0 балаў.

Праўда, Партугалія і Аўстрыя ўвечары згуляюць між сабой. 

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930