Знайсці
14.06.2016 / 23:4412РусŁacБел

Два міліцыянеры ў Гродне дзве гадзіны трымалі слуп, каб той не ўпаў

Маёр міліцыі Сяргей Мулярчык і малодшы лейтэнант міліцыі Марк Юхневіч падчас XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур неслі службу на вуліцы Савецкай у Гродне. У той дзень на масавыя гулянні выйшлі каля 120 тысяч чалавек, і менавіта на Савецкай размяшчалася некалькі падворкаў, таму тут было шмат людзей, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раптам да міліцыянтаў падбегла грамадзянка і ў паніцы паведаміла, што насупраць універмага на людзей падае ліхтарны слуп. Праваахоўнікі неадкладна накіраваліся да месца здарэння і ўбачылі, што сапраўды ў асвятляльнай мачты лопнула падпорка. Вецер ганяў яе з боку ў бок.

Міліцыянты папрасілі людзей адысці далей ад слупа, які важыць больш за сто кілаграмаў. Дапамаглі таксама вулічным гандлярам перанесці столікі з таварам на бяспечную адлегласць. Далей удвох сталі ўтрымліваць хісткую канструкцыю, паралельна паведамляючы кіраўніцтву аб тым, што здарылася. На месца прыбыў начальнік УАПП УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вячаслаў Баклага: ён звязаўся з «камунальнікамі», каб тыя дэмантавалі слуп, а таксама выклікаў на дапамогу калегам яшчэ двух супрацоўнікаў маёраў міліцыі Віталя Зезюлевіча і Паўла Хамылёва.

Апошнія пратрымалі слуп яшчэ паўтары гадзіны, бо тэхніка не магла пад'ехаць на месца з-за вялікай колькасці людзей.

У выніку канструкцыю паспяхова дэмантавалі, а фестываль прайшоў без сур'ёзных здарэнняў.

Сяргей Мулярчык і Марк Юхневіч, фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера